Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Улады працягваюць настойваць на пераглядзе мандату КНГ АБСЭ
11:21, 07/02/2002

Беларускі бок працягвае настойваць на пераглядзе мандату Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску. Як заявіў 7 лютага на брыфінгу ў Менску прэсавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка, КНГ АБСЭ ня можа ў сваёй дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі мець палітычныя мэты. МЗС Беларусі, паводле словаў прэсавага сакратара, цэніць візыт у Менск працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, аднак, падкрэсьліў Латушка, падыходы АБСЭ і Беларусі па шэрагу пытаньняў “некалькі адрозьніваюцца”.

 ПАЛIТЫКА 

Мінстат не вядзе статыстыку па продажу Беларусяй узбраеньня
11:20, 07/02/2002

У Міністэрстве статыстыкі й аналізу Беларусі “няма неабходнасьці” зьбіраць інфармацыю аб продажы краінай зброі за мяжу. Пра гэта заявіў намесьнік начальніка гэтага ведамства Ўладзіслаў Мецяж на прэсавай канферэнцыі ў Менску. “Гэта тое, што патрэбна для валавага ўнутранга прадукту? Мы такія зьвесткі не зьбіраем. Гэта выключна праз Савет бясьпекі ці Міністэрства абароны”, -- сказаў Мецяж.

Збор подпісаў пад патрабаваньнем расьсьледаваць зьнікненьне Віктара Ганчара
11:19, 07/02/2002

Некалькі дзесяткаў тысячаў подпісаў сабрала грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын” у падтрымку просьбы Зінаіды Ганчар дапамагчы ёй у пошуках мужа – вядомага беларускага палітыка Віктара Ганчара, які зьнік у верасьні 1999 году.

Суд адмаўляецца апратэстоўваць рашэньне аб закрыцьці “Пагоні”
11:18, 07/02/2002

Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіўся апратэставаць уласнае рашэньне аб закрыцьці газэты “Пагоня”. Такі адказ за подпісам намесьніка старшыні ВГС А.Ягорава на пададзеную скаргу атрымала сёньня рэдакцыя “Пагоні”. “...Пры разглядзе доказаў вашай скаргі ў парадку нагляду, якіх-небудзь парушэньняў дзейснага заканадаўства ня знойдзена”, -- гаворыцца ў лісьце ВГС.

Лукашэнка знайшоў машыністам адданага кіраўніка
11:17, 07/02/2002, «Время новостей»

Пераемнікам Віктара Рахманько на пасадзе начальніка Беларускай чыгункі стаў Васіль Гапееў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, ён сумленны чалавек, “преданный государству, народу и работникам отрасли”. Адносна ранейшага кіраўніка распачатая крымінальная справа, і зараз ён фактычна знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Кіраўнік Клімавіцкага райвыканкаму “пагарэў” на пяці скрынях гарэлкі
11:16, 07/02/2002

Сталі вядомымі некаторыя падрабязнасьці так званай “клімавіцкай справы”. Гэтая крымінальная справа была распачатая ў сьнежні мінулага году ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Адным зь ейных фігурантаў выступіў старшыня райвыканкаму Ўладзімер Канавалаў.

На Беларусі праводзіцца палітыка “ўціску ўніяцкай царквы”
11:15, 07/02/2002

Так мяркуе старшыня грэка-каталіцкай парафіі Полацку Мікалай Шарах. “Пра такую палітыку дзяржавы сьведчыць той факт, што нашай канфэсіі вярнулі толькі адзін са шматлікіх храмаў, пабудаваных у пэрыяд Берасьцейскай царкоўнай уніі з 1596-га па 1839 год, калі ў Беларусі была зьліквідаваная ўніяцкая царква пасьля таго, як тэрыторыя краіны ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі”, -- сказаў Шарах у інтэрвію БелаПАН.

У Баранавічах зьнікае гуманітарная дапамога
11:14, 07/02/2002

Баранавіцкія гарадзкія ўлады адмовілі баптыскай царкве ў арэндзе будынку, у якім можна было б раздаць гуманітарную дапамогу. Як паведаміла “Газета для Вас”, баранавіцкая царква эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў атрымала гуманітарную дапамогу з-за мяжы – 1,5 тысячаў падарункаў. Плянавалася наладзіць сьвята для хворых дзяцей і раздаць ім падарункі. Аднак гарвыканкам забараніў царкве арэндаваць памяшканьне, у якім можна было б раздаць падарункі. Летась хрысьціяне-баптысты арэндавалі гарнізонны дом афіцэраў і наладзілі там сьвята для дзяцей-інвалідаў.

Таваразварот паміж Беларусяй і Расеяй падае
11:13, 07/02/2002

У 2001 годзе таваразварот паміж Беларусяй і Расеяй спаў на 0,8 адсоткі й склаў 9 млрд. 190,4 млн. даляраў ЗША, паведамляе агенцтва “Фінмаркет" са спасылкай на прэсавую службу Дзяржаўнага мытнага камітэту Расейскай Федэрацыі. Тым не менш, Беларусь застаецца галоўным гандлёвым партнёрам Расеі сярод краін былога СССР і другім у сьвеце пасьля Нямеччыны.

Беларусь заваёўвае лацінаамэрыканскія рынкі
11:12, 07/02/2002

Зацікаўленасьць Беларусі ў супрацоўніцтве з Лацінскай Амэрыкай і, перш на перш, з Балівіяй – “страной с огромным потенциалом”, выказаў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком балівійскай дыпляматычнай місіі. Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Балівія ў Расеі й Беларусі (па сумяшчальніцтве) Гансала дэ Ача Прада 6 лютага ўручыў даверчыя граматы беларускаму лідэру.

Прамысловы крызіс ударыў па пэнсійнай сыстэме
11:11, 07/02/2002

У 2001 годзе нацыянальная пэнсійная сыстэма, заснаваная на разьмеркавальным прынцыпе, зьведала на сабе істотны ўплыў пагаршэньня фінансавага стану прадпрыемстваў – асноўных плацельшчыкаў страхавых унёскаў. Пра гэта 6 лютага на брыфінгу ў Менску паведаміла міністар працы й сацыяльнай абароны Беларусі Антаніна Морава. Паводле ейных словаў, гэта, у сваю чаргу, значна абмежавала магчымасьці для павышэньня ўзроўню працоўных пэнсіяў. Абмежаванасьць грашовых сродкаў таксама не дазваляе ў дастатковай ступені ўмацоўваць страхавыя прынцыпы пэнсійнай сыстэмы й ажыцьцяўляць неабходную дыферэнцыяцыю памераў пэнсіяў у залежнасьці ад страхавой базы.

Запазычанасьць па заробку на Магілёўшчыне склала 5,5 мільярдаў рублёў
11:10, 07/02/2002

Паводле дадзеных статыстыкі на 31 студзеня 2002 году памер запазычанасьці па заробках у Магілёўскай вобласьці склаў 5,5 мільярды рублёў, ці 10 адсоткаў адносна месяцовага фонду заробку. З гэтае сумы 2,2 мільярды рублёў прыпадае на прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, 1,7 мільярды – на прамысловыя прадпрыемствы, 800 мільёнаў рублёў – на будаўнічыя арганізацыі.

Беларусь чакае чарговыя 1,5 млрд. расейскіх рублёў
11:09, 07/02/2002

Пагадненьне аб умовах і тэрмінах выдаткаваньня трэцяга траншу крэдыту Цэнтральнага банку Расеі й Беларусі павінна быць канчаткова ўзгоднена да 1 красавіка. Пра гэта паведаміў “Интерфаксу” першы намесьнік старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Павал Калаур у камэнтары вынікаў сустрэчы кіраўнікоў цэнтральных банкаў Беларусі й Расеі 4 лютага ў Пскове.

Амэрыканская амбасада ў Менску заяўляе, што палітыка ЗША датычна Беларусі не зьмянілася
11:08, 07/02/2002, yusnews.info

У інтэрвію газэце “Советская Белоруссия” міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў заявіў, што “пазыцыя амбасадара ЗША ў Беларусі Майкла Козака зьмянілася. Чалавек, які пражыў у Менску больш за паўгады, інакш успрымае Беларусь, ейнага Прэзыдэнта, урад і тое жыцьцё, якім рэальна жывуць нашыя людзі”. У адказ амбасада ЗША ў Беларусі 6 лютага паведаміла наступнае: “Мы можам катэгарычна заявіць, што палітыка ЗША датычна Беларусі не зьмянілася”.

Суд адмаўляецца разглядаць скаргу Юры Зайцава на дзеяньні пракуратуры
11:07, 07/02/2002

Суд Савецкага раёну Гомлі адхіліў скаргу бацькі загінулага актывіста ЗУБРа Андрэя Зайцава на дзеяньні пракуратуры. Бацька Андрэя Зайцава зьвярнуўся ў суд з прычыны адмаўленьня пракуратуры Савецкага раёну распачаць крымінальную справу й дасьледаваць усе абставіны сьмерці сына, якога вербаваў КДБ.

У чацьвёртую гадавіну арышту Андрэя Клімава пройдзе акцыя пратэсту
11:06, 07/02/2002

Апоўдні 11 лютага, у чацьвёртую гадавіну арышту вядомага прадпрымальніка й дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Андрэя Клімава, актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі стануць “ланцугом неабыякавых людзей” ля калёніі па вуліцы Кальварыйскай у Менску, дзе Клімаў адбывае пакараньне. Нагадаем, што ён быў асуджаны судом Ленінскага раёну сталіцы да шасьці гадоў пазбаўленьня свабоды ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за крадзеж у асабліва буйным памеры й службовым падмане падчас будаўніцтва дому па вуліцы Лодачнай у Менску. Сваёй віны Андрэй Клімаў не прызнаў, абарона настойвала на адсутнасьці ў ягоных дзеяньнях складу злачынства, а міжнародныя й беларускія праваабарончыя арганізацыі заявілі аб палітычнай матывацыі прысуду.

Выбары ў мясцовыя саветы будуць аб’яўленыя не пазьней за 4 сьнежня
11:05, 07/02/2002

Указ Аляксандра Лукашэнкі аб аб’яўленьні выбараў у мясцовыя органы ўлады зьявіцца ў канцы лістападу – пачатку сьнежня 2002 году. Пра гэта 6 лютага на сустрэчы з журналістамі паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Як патлумачыла галава ЦВК, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй і згодна Выбарчаму кодэксу выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў праводзяцца не пазьней, чым за 30 дзён да сканчэньня паўнамоцтваў дэпутатаў папярэдняга скліканьня. Гэты тэрмін сыходзіць 4 красавіка 2003 году. Пры гэтым, згодна заканадаўству, на падрыхтоўку выбараў выбарчым камісіям адводзіцца тры месяцы. Такім чынам, мясцовыя выбары павінны быць аб’яўленыя не пазьней за 4 сьнежня 2002 году.

У 2001 годзе да крымінальнай адказнасьці прыцягваліся 25 “падаткавікоў”
11:04, 07/02/2002

Летась, па зьвестках Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнутыя 1.119 работнікаў падаткавых органаў краіны. Адносна 25 работнікаў распачата 19 крымінальных справаў. У МПЗ адзначаюць, што наяўнасьць такіх фактаў сьведчыць аб недастатковай прафілактычнай працы й нізкай патрабавальнасьці да падначаленых з боку кіраўнікоў некаторых інсьпекцыяў, і маюць намер працаваць над узмацненьнем кадравага патэнцыялу падаткавых органаў.

Газапровад пойдзе ў абход Украіны
11:03, 07/02/2002

Падрыхтоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтаваньня праекту будаўніцтва газапроваду ў абход Украіны па тэрыторыі Польшчы працягваецца, паведамляе прэсавая служба “Газпрому”. Канкрэтныя рашэньні паводле гэтага праету будуць прынятыя толькі пасьля разгляду дадзенга дакумэнту, гаворыцца ў паведамленьні. У ім адзначаецца, што на паседжаньні рады дырэктараў “Газпрому”, што адбылася ў панядзелак, пытаньне аб праекце будаўніцтва газапроваду-перамычкі "Кобрын-Велке Капушаны" ў абыход Украіны па тэрыторыі Польшчы не абмяркоўвалася.

Грузія й Беларусь - лідэры па тэмпах росту курсу даляра ў студзені
11:02, 07/02/2002

Грузія й Беларусь аказаліся лідэрамі сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты ў студзені. Такі вынік аналізу дадзеных, атрыманых БелаПАН з цэнтральных банкаў гэтых дзяржаваў. Афіцыйны курс даляра ў Грузіі падвысіўся за месяц на 6,65 адсоткі (з 2,06 да 2,1969 лары), у Беларусі - на 3,67 адсоткі (з 1.580 да 1.638 рублёў).

Наступствы аварыі на ЧАЭС працягваюць аказваць узьдзеяньне
11:01, 07/02/2002

Наступствы Чарнобыльскай аварыі да гэтага часу аказваюць негатыўнае ўзьдзеяньне на мільёны жыхароў Расеі, Беларусі і Ўкраіны. Да такой высновы у сваім дакладзе прыходзяць экспэрты ААН. Яны мяркуюць, што мясцовыя ўлады робяць недастаткова для таго, каб палепшыць сытуацыю ў пацярпелых раёнах. У гэтай сувязі па-ранейшаму ёсьць неабходнасьць у міжнароднай дапамозе. Аднак, лічаць спэцыялісты ААН, характар гэтай дапамогі павінен зьмяніцца. Размова йдзе аб падтрымцы разьвіцьця эканомікі пацярпелых раёнаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: