Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выбары ў мясцовыя саветы будуць аб’яўленыя не пазьней за 4 сьнежня 11:05, 07/02/2002
Указ Аляксандра Лукашэнкі аб аб’яўленьні выбараў у мясцовыя органы ўлады зьявіцца ў канцы лістападу – пачатку сьнежня 2002 году. Пра гэта 6 лютага на сустрэчы з журналістамі паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Як патлумачыла галава ЦВК, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй і згодна Выбарчаму кодэксу выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў праводзяцца не пазьней, чым за 30 дзён да сканчэньня паўнамоцтваў дэпутатаў папярэдняга скліканьня. Гэты тэрмін сыходзіць 4 красавіка 2003 году. Пры гэтым, згодна заканадаўству, на падрыхтоўку выбараў выбарчым камісіям адводзіцца тры месяцы. Такім чынам, мясцовыя выбары павінны быць аб’яўленыя не пазьней за 4 сьнежня 2002 году.
Ярмошына адзначыла, што мясцовыя выбары “самая цяжкая й самая вялікая” ў арганізацыйным пляне выбарчая кампанія. “Я мяркую, што яна ня менш цяжкая, чым прэзыдэнцкія выбары”, -- сказала кіраўнік ЦВК. Гэта зьвязана з тым, што на прэзыдэнцкіх выбарах уся краіна зьяўляецца адной выбарчай акругай, у той час як на мясцовых выбарах павінна быць створана каля 25 тысячаў выбарчых акругаў.