Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд адмаўляецца разглядаць скаргу Юры Зайцава на дзеяньні пракуратуры
11:07, 07/02/2002

Суд Савецкага раёну Гомлі адхіліў скаргу бацькі загінулага актывіста ЗУБРа Андрэя Зайцава на дзеяньні пракуратуры. Бацька Андрэя Зайцава зьвярнуўся ў суд з прычыны адмаўленьня пракуратуры Савецкага раёну распачаць крымінальную справу й дасьледаваць усе абставіны сьмерці сына, якога вербаваў КДБ.

У скарзе Юры Зайцаў засьведчыў, што сьледчы пракратуры не прыняў на ўвагу існаваньня аўдыёстужкі з запісам тэлефоннае размовы сына з супрацоўнікам УКДБ, а таксама перадсьмяротную заяву Андрэя ў Беларускі Гэльсынскі камітэт. Не былі дапытанымі й сьведкі. У прыватнасьці, не дапыталі Віктара Карнеенку, які адкрыта заяўляў, што валодае інфармацыяй аб абставінах вярбоўкі Зайцава спэцслужбамі.

У матэрыялах таксама скажоныя сьведчаньні аб стане псыхічнага здароўя Андрэя. І галоўнае – не правераная належным чынам асоба супрацоўніка УКДБ Ястрэмскага, які, на думку бацькі Зайцава, пад імем Алеся Еўсьцігнеева займаўся вярбоўкай ягонага сына.

Усе згаданыя аргумэнты Юры Зайцава судзьдзя Аляксандар Мохамед на ўвагу не прыняў і вярнуў скаргу без разгляду на той падставе, што справа нібыта непадведамственная суду.

У Юры Зайцава й ягонага адваката Зьмітра Іванішкі ёсьць магчымасьць зьвярнуцца яшчэ ў абласную пракуратуру, каб яна правяла ўсебаковае расьследаваньне прычынаў сьмерці Андрэя Зайцава. Праўда, юрыдычна абгрунтаваць пытаньне ня проста. Пракурор Савецкага раёну Падсекін не дазваляе адвакату Зайцава пазнаёміцца з матэрыяламі ўжо завершанага сьледзтва.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: