Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запазычанасьць па заробку на Магілёўшчыне склала 5,5 мільярдаў рублёў 11:10, 07/02/2002
Паводле дадзеных статыстыкі на 31 студзеня 2002 году памер запазычанасьці па заробках у Магілёўскай вобласьці склаў 5,5 мільярды рублёў, ці 10 адсоткаў адносна месяцовага фонду заробку. З гэтае сумы 2,2 мільярды рублёў прыпадае на прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, 1,7 мільярды – на прамысловыя прадпрыемствы, 800 мільёнаў рублёў – на будаўнічыя арганізацыі.
Згодна аператыўным зьвесткам на 5 лютага з пачатку гэтага месяца памер запазычанасьці па заробку скараціўся на 1,5 мільярды рублёў. Вялікую заклапочанасьць па-ранейшаму выклікае крытычная сытуацыя на прадпрыемствах сельскай гаспадаркі, дзе запазычанасьць па заробку мае хранічны характар.