Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прамысловы крызіс ударыў па пэнсійнай сыстэме 11:11, 07/02/2002
У 2001 годзе нацыянальная пэнсійная сыстэма, заснаваная на разьмеркавальным прынцыпе, зьведала на сабе істотны ўплыў пагаршэньня фінансавага стану прадпрыемстваў – асноўных плацельшчыкаў страхавых унёскаў. Пра гэта 6 лютага на брыфінгу ў Менску паведаміла міністар працы й сацыяльнай абароны Беларусі Антаніна Морава. Паводле ейных словаў, гэта, у сваю чаргу, значна абмежавала магчымасьці для павышэньня ўзроўню працоўных пэнсіяў. Абмежаванасьць грашовых сродкаў таксама не дазваляе ў дастатковай ступені ўмацоўваць страхавыя прынцыпы пэнсійнай сыстэмы й ажыцьцяўляць неабходную дыферэнцыяцыю памераў пэнсіяў у залежнасьці ад страхавой базы.