Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На Беларусі праводзіцца палітыка “ўціску ўніяцкай царквы”
11:15, 07/02/2002

Так мяркуе старшыня грэка-каталіцкай парафіі Полацку Мікалай Шарах. “Пра такую палітыку дзяржавы сьведчыць той факт, што нашай канфэсіі вярнулі толькі адзін са шматлікіх храмаў, пабудаваных у пэрыяд Берасьцейскай царкоўнай уніі з 1596-га па 1839 год, калі ў Беларусі была зьліквідаваная ўніяцкая царква пасьля таго, як тэрыторыя краіны ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі”, -- сказаў Шарах у інтэрвію БелаПАН.

Паводле ягоных словаў, усе спробы вярнуць вернікам уніяцкія храмы ў Віцебску й Менску ня далі выніку. “Дзяржава ня вельмі клапоціцца аб прыняцьці гістарычна справядлівага рашэньня адносна ўласнасьці нашай канфэсіі”, -- лічыць Шарах. Старшыня рады паведаміў, што сёньня беларускія грэка-каталікі спраўляюць службу ў прыстасаваных памяшканьнях і храмах рыма-каталіцкай царквы. Толькі ў Полацку мясцовая абшчына ўніятаў пабудавала невялікую царкву сьвятой Параскевы Полацкай. “Пазыцыя дзяржавы да ўніяцкай царквы праяўляецца ў цяжкасьцях з рэгістрацыяй грэка-каталіцкіх абшчынаў, -- сказаў Шарах. – Іхны ўлік замаруджваецца пад рознымі прадлогамі, у прыватнасьці, зьяўляюцца праблемы пры рэгістрацыі юрыдычнай адрэсы”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: