Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка знайшоў машыністам адданага кіраўніка
11:17, 07/02/2002, «Время новостей»

Пераемнікам Віктара Рахманько на пасадзе начальніка Беларускай чыгункі стаў Васіль Гапееў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, ён сумленны чалавек, “преданный государству, народу и работникам отрасли”. Адносна ранейшага кіраўніка распачатая крымінальная справа, і зараз ён фактычна знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Скандал на Беларускай чыгунцы супаў па часе з аналягічным скандалам у Расеі. У лістападзе мінулага году пра распачынаньне крымінальнае справы аб’явіў асабіста Аляксандар Лукашэнка. Тады сама Рахманько быў звольнены з пасады й пасьля парушэньня падпіскі аб нявыезьдзе зьмешчаны пад хатні арышт. Зь лістапада Васіль Гапееў, да гэтага часу начальнік менскага ўчастку дарогі, выконваў абавязкі начальніка БЧ. За мінулыя тры месяцы чыгунка зьведала нялёккія часы. Татальная праверка, якую пракуратура праводзіла разам з Камітэтам дзяржкантролю, выявіла, паводле словаў беларускага лідэра, “преступные действия руководителей дороги”, якія «погрязли в злоупотреблениях и решали за счет государства личные проблемы”. Агульная сума штрафных санкцыяў склала каля 50 млн. даляраў.

На нарадзе, дзе было аб’яўлена імя новага кіраўніка, Лукашэнка паабяцаў БЧ дараваньне. Ён заявіў, што нікому не дазволіць ціснуць на кіраўніцтва дарогі і замінаць ейнай працы. Па сканчэньні нарады Лукашэнка асабіста павіншаваў новага кіраўніка, нават паціснуў яму руку, а таксама параіў узяцца за чыстку шэрагаў БЧ і пазбавіцца ў хуткім часе ад тых, “кто позорит дорогу”. На БЧ лічаць, што ў дадзеным выпадку Лукашэнка меў на ўвазе супрацоўнікаў, якія ў свой час прыйшлі да кіраўніцтва разам зь Віктарам Рахманько. Рахманько адмовіўся камэнтаваць новае прызначэньне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: