Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады працягваюць настойваць на пераглядзе мандату КНГ АБСЭ
11:21, 07/02/2002

Беларускі бок працягвае настойваць на пераглядзе мандату Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску. Як заявіў 7 лютага на брыфінгу ў Менску прэсавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка, КНГ АБСЭ ня можа ў сваёй дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі мець палітычныя мэты. МЗС Беларусі, паводле словаў прэсавага сакратара, цэніць візыт у Менск працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, аднак, падкрэсьліў Латушка, падыходы АБСЭ і Беларусі па шэрагу пытаньняў “некалькі адрозьніваюцца”.

Нагадаем, што працоўная група па Беларусі па выніках візыту ў Менск падрыхтуе справаздачу, зь якой азнаёміцца Сталы камітэт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. 21 лютага ў Вене на паседжаньні Сталага камітэту зноў будзе разглядацца беларускае пытаньне. Плянавалася, што новы кіраўнік КНГ АБСЭ ў Менску Эбэрхард Хайкэн да гэтага часу пачне працу. Аднак беларускія ўлады заявілі, што дадуць згоду на ягоную кандыдатуру толькі пасьля “ўдакладненьня” мандату групы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: