Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Былы дырэктар МТЗ правядзе ў СІЗА яшчэ ня менш за месяц
11:05, 08/02/2002

Прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Аляксей Таранаў паведаміў, што расьсьледаваньне справы былога дырэктара Менскага трактарнага заводу Міхаіла Лявонава працягваецца і размова аб тым, каб адпусьціць былога дырэктара МТЗ, нават ня йдзе. Паводле словаў Таранава, сьледзтва будзе весьціся яшчэ ня менш за два месяцы. Нагадаем, што Міхаіл Лявонаў быў арыштаваны месяц таму па абвінавачваньні ў службовай нядбайнасьці, хабарніцтве й злоўжываньнях, якія нібыта прывялі да сур’ёзных страт.

Дагэтуль няма ніякіх зьвестак пра тое, які хабар і ад каго нібыта атрымаў яго Лявонаў. А вось адносна шкодных, як лічыць сьледзтва, кантрактаў пэўныя зьвесткі зьявіліся. Гэтак, называюцца партнэры МТЗ – амэрыканскія кампаніі "T.F.A. Marketing" i "GRO Trading", якія нібыта прадалі беларускаму заводу ўкраінскія камплектуючыя ўдвая даражэй за адпускную цану. Нібыта з гэтай прычыны МТЗ згубіў 3,8 мільёна даляраў. Аднак адвакаты Лявонава заяўляюць, што за гэтыя кантракты былы дырэктар адназнасьці не нясе, і называюць у якасьці адказных кіраўніцтва плянава-эканамічнага аддзелу. Дарэчы, былую загадчыцу гэтага аддзелу Натальлю Каранец арыштавалі яшчэ да затрыманьня Лявонава. Адвакаты экс-дырэктара сьцьвярджаюць, што ім невядома, каб сьледзтва мела доказы і паводле іншых эпізодаў абвінавачваньня.

Што да сытуацыі на МТЗ, то, як паведамляе Радыё Свабода, зьвесткі пра яе супярэчлівыя. Паводле адных крыніцаў, завод ледзь трымаецца, у студзені трактараў было сабрана толькі 250, хаця звычайна зьбіраюць больш за 2 тысячы, з усіх кіраўнікоў нібыта ўзятыя падпіскі пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: