Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША занепакоеныя верагоднасьцю ўвядзеньня ў Беларусі ліцэнзіяў на сацыялягічную дзейнасьць 11:17, 08/02/2002
Урад ЗША занепакоены паведамленьнямі аб тым, што беларускія ўлады плянуюць увесьці ліцэнзаваньне сацыялягічнай дзейнасьці. Пра гэта амабсадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак заявіў у сваім выступе на міжнароднай канфэрэнцыі “Фармаваньне грамадзкае думкі й публічнай палітыкі ў Беларусі”, якая адкрылася 8 лютага ў Менску.
Паводле словаў амэрыканскага дыплямата, неабходна прыслухоўвацца да грамадзкае думкі, а не спрабаваць падавіць ейнае выказваньне. “Любая спроба ўраду, накіраваная на ўсталяваньне кантролю за незалежнай грамадзкай думкаю ў Беларусі, будзе вялікім крокам назад на шляху стварэньня ўмоваў для нармальнай працы свабодных, незалежных СМІ і адкрытага, празрыстага механізму палітычных дыскусіяў у краіне”, -- сказаў Майкл Козак.