Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Ланцуг неабыякавых ля турэмных сьценаў
11:20, 11/02/2002


 ПАЛIТЫКА 

“Дыямэнтавага” банкіра вырашылі “построить”
11:19, 11/02/2002, «БДГ»

Нарада па праблемах разьвіцьця банкаўскага сэктару, якую Аляксндар Лукашэнка правёў у мінулую пятніцу, не адрозьнівалася вялікай інфармацыйнай насычанасьцю. Прэзыдэнт, як і заўсёды, агітаваў банкіраў быць сумленным і весьці сьціплае жыцьцё. Пры гэтым ён абяцаў, што дзяржава ня будзе забіраць у камэрцыйных банкаў усе грошы. Бадай, галоўнай навіною нарады стала заява кіраўніка Сьледчага камітэту Леаніда Глухоўскага пра магчымае распачынаньне крымінальнае справы супраць былога прэзыдэнта "Белпрамбудбанку" Мікалая Ракава. Верагодна, гэтая навіна павінна адыграць ролю дадатковага стымулу ў справе прыцягненьня крэдытаў на пасяўную кампанію.

Супраць ААТ “Белснабсервіс” распачатая крымінальная справа
11:18, 11/02/2002

Распачалася крымінальная справа супраць ААТ “Белснабсервис”. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартамэнце фінансавых расьследаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі, гэтае таварыства нібыта прадставіла ў філію ААТ “Белаграпрамбанк” наўмысна ілжывую справаздачу прыбыткаў і стратаў за першую палову 2000 году і атрымала крэдыт у 20 мільёнаў рублёў.

“Армия лодырей” супраць Лукашэнкі
11:17, 11/02/2002

300 работнікаў прафсаюзу аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня падаюць у Цэнтральны суд зыск да Аляксандра Лукашэнкі аб абароне ганару й годнасьці. Пра гэтае рашэньне прэзыдыюму АСМ судзіцца з кіраўніком Беларусі паведаміў старшыня прафсаюзу Аляксандар Бухвостаў.

Што губляць, калі няма чаго губляць?
11:16, 11/02/2002, Канстанцін Скуратовіч, “День”

Да пытаньня аб магчымасьці пралетарскай рэвалюцыі ў Беларусі. Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларуская прыняла рашэньне аб правядзеньні 5 сакавіка агульнанацыянальнай акцыі пратэсту пад эканамічнымі лёзунгамі і з патрабаваньнем адмяніць вядомую ўрадавую пастанову, якая забараніла безнаяўнае пералічэньне прафсаюзных унёскаў, разьлічвае на 100 000 удзельнікаў у краіне і 50 000 у сталіцы. Аднак самі прафлідэры з улікам досьведу мінулых акцыяў, большасьць зь якіх прайшла незаўважанымі грамадзкасьцю з-за іхнай маламаштабнасьці, выказваюць занепакоенасьць: прыдуць - ня прыдуць. І, хутчэй за ўсё ня прыдуць.

Мёртвая кропка
11:15, 11/02/2002

Адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў на беларускія прафсаюзы пачаўся наймацнейшы прэсінг. Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларуская была ня ў стане супрацьдзейнічаць уладам. Варта прызнаць, што ФПБ была не гатовая да жорсткага й доўгага супрацьстаяньня з Чырвоным домам. Рашэньне аб адмене цэнтралізаванага адлічэньня прафсаюзных унёскаў з заробку й пагроза нацыяналізацыі ўласнасьці ФПБ паставілі прафсаюзы ў вельмі складанае становішча. Сваё бачаньне беларускага пытаньня ў інтэрвію газэце “День” прадстаўляе галоўны спэцыяліст дэпартамэнту працоўных Міжнароднай арганізацыі працы Франка Хофер.

Украінская апазыцыя хоча мець справу з Брусэлям, а не з Крамлём
11:14, 11/02/2002, Die Welt

Напрыканцы мінулага тыдня, з пачаткам перадвыбарчай кампаніі, на тэлевізіі падрыхтоўка да парлямэнцкіх выбараў уступіла ў самую гарачую фазу. 31 сакавіка 50 мільёнаў грамадзян краіны будуць абіраць дэпутатаў Вярхоўнай рады – парлямэнту.

Беларусь наведае Барыс Нямцоў
11:13, 11/02/2002

У хуткім часе адбудзецца візыт у Беларусь дэлегацыі Саюзу правых сілаў Расеі. Падчас візыту, паведамляе Радыё Рацыя, паміж СПС і Аб’яднанай грамадзянскай партыяй будзе падпісанае пагадненьне аб супрацоўніцтве, а таксама агучана стратэгія правых сілаў у стасунках з нашай краінай. Пастанова атрымала назоў “Правы погляд”. Аб гэтым дамовіліся ў Маскве падчас міжнароднай канфэрэнцыі “Ўлада прэсы й прэс улады” Анатоль Лябедзька й Барыс Нямцоў.

Да 15 сакавіка шэсьць нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі стануць ААТ
11:12, 11/02/2002

Да 15 сакавіка шэсьць буйнейшых нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі зьменяць форму ўласнасьці і стануць адкрытымі акцыянэрнымі таварыствамі, паведаміла “Белорусской газете” крыніца ў канцэрне “Белнафтахім”. Згодна ўнутранаму загаду па канцэрну, уся ўласнасьць на першым этапе прыватызацыі застанецца ў руках дзяржавы. Першымі стануць на шлях прыватызацыі рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы “Азот” (Гародня), “Нафтан” і “Палімір” (Новаполацак), “Белшына” (Бабруйск) і два аб’яднаньня “Хімвалакно” (Магілёў і Сьветлагорск). Заводы гэтыя арыентаваныя на экспарт й прыцягальныя для замежных інвэстараў. У агуле гэта палова ўсяго прамысловага патэнцыялу й фінанасавага патоку канцэрну “Белнафтахім”.

Няма прыбытку – няма й падаткаў
11:11, 11/02/2002

Пагаршэньне фінансавага становішча вялікай колькасьці беларускіх прадпрыемстваў зьявілася галоўнай прычынай таго, што плян па падатку на прыбытак быў выкананы летась меней чым на 80%. Пра гэта заявіў міністар па падатках і зборах Беларусі Канстанцін Сумар у сваім выступе на паседжаньні калегіі свайго ведамства. Паводле словаў міністра, прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў супаставімых коштах ў 2001 годзе скараціўся на 27,2%, рэнтабельнасьць зьменшылася з 13,5% да 8,9%, а колькасьць стратных прадпрыемстваў павялічылася з 21,1 да 35%.

27% сталічных прадпрыемстваў зьнізілі аб’ёмы вытворчасьці
11:10, 11/02/2002

Тэмпы росту прамысловай вытворчасьці на прадпрыемствах сталіцы ў студзені гэтага году склалі роўна 100 адсоткаў. Ні на адну дзесятую не ўдалося павялічыць асноўныя прагнозныя паказчыкі. Аб гэтым праінфармаваў калег на аператыўнай нарадзе ў сталічнай мэрыі 11 лютага першы намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Мікалай Ярохаў.

У цэнтры Менску прыбяруць усе шапікі
11:09, 11/02/2002

Улады Менску прынялі рашэньне прыбраць з магістраляў і з цэнтру гораду гандлёвыя шапікі. Да 15 сакавіка пункты дробнага гандлю павінны быць унесеныя ва ўнутрыквартальныя тэрыторыі. Зараз менчукам давядзецца губляць час па крамах ці ехаць на ўскрайкі, каб набыць неабходныя дробязі.

"BELCEL" пярэйдзе да "SAUDI OGER LTD"?
11:08, 11/02/2002

Амэрыканскі ўладальнік тэлефоннай кампаніі "Belcel" мае намер прадаць сваю долю арабскай кампаніі "Saudi Oger Ltd", паведамляе “Белорусская газета”. У хуткім часе ў Менску адбудуцца перамовы цяперашніх акцыянэраў. Тэрміны правядзеньня сустрэчы й кошт кантракту не агучваюцца.

Тацяна Клімава: “Надзею ў нас не адняць”
11:07, 11/02/2002, "День"

Чатыры гады таму, 11 лютага 1998 году, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Андрэя Клімава схапілі разам з жонкай на шляху да працы. Без санкцыі пракурора. Людзі ў штацкім гвалтоўна запіхалі іх у “варанок”. Хаця да гэтага цягам году Андрэй рэгулярна зьяўляўся да сьледчага на допыты, і нічога не замінала стражам парадку правесьці затрыманьне на мейсцы. Але ўладзе патрэбна была акцыя застрашэньня, дэманстрацыя сілы...

У чацьвёртую гадавіну арышту Андрэя Клімава пройдзе акцыя пратэсту
11:06, 11/02/2002

Апоўдні 11 лютага, у чацьвёртую гадавіну арышту вядомага прадпрымальніка й дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Андрэя Клімава, актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі стануць “ланцугом неабыякавых людзей” ля калёніі па вуліцы Кальварыйскай у Менску, дзе Клімаў адбывае пакараньне. Нагадаем, што ён быў асуджаны судом Ленінскага раёну сталіцы да шасьці гадоў пазбаўленьня свабоды ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за крадзеж у асабліва буйным памеры й службовым падмане падчас будаўніцтва дому па вуліцы Лодачнай у Менску. Сваёй віны Андрэй Клімаў не прызнаў, абарона настойвала на адсутнасьці ў ягоных дзеяньнях складу злачынства, а міжнародныя й беларускія праваабарончыя арганізацыі заявілі аб палітычнай матывацыі прысуду.

Дзярждэп ЗША выказвае занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
11:05, 11/02/2002

Памочнік Дзяржсакратара ЗША па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека й працы Лорн Крэйнэр сустрэлася 7 лютага з дэлегатамі ад незалежных беларускіх СМІ Мікалаем Маркевічам, Іосіфам Сярэдзічам, Андрэем Бастунцом і Вячаславам Хадасоўскім. Спн. Крэйнэр заявіла аб падтрымцы Злучанымі Штатамі ўсіх тых, хто адстойвае прынцыпы свабоды слова й правоў чалавека на Беларусі. Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША зьвярнулася з заклікам да ўраду Аляксандра Лукашэнкі забясьпечыць фундамэнтальныя правы й свабоду ў краіне. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША выказала крайнюю занепакоенасьць палітыкай Аляксандра Лукашэнкі адносна перасьледу й застрашэньню незалежных СМІ, а таксама крымінальным перасьледам Іосіфа Сярэдзіча й Мікалая Маркевіча. Дзярждэпартамэнт ЗША ў чарговы раз заклікаў рэжым разьвеяць атмасфэру страху, паважаць правы чалавека й неадкладна даць справаздачу аб зьніклых апазыцыянэрах, уключна з аператарам ГРТ Зьмітром Завадзкім.

Суд адмовіўся разгледзіць на працэсе па справе Ігнатовіча рапарты Алкаева й Лапаціка
11:04, 11/02/2002

На закрытым працэсе па справе групы былога афіцэра спэцпадразьдзелу МУС Беларусі “Алмаз” Валеры Ігнатовіча завяршылася судовае следзтва. Як стала вядома БелаПАН з інфармаваных крыніцаў, суд разгледзіў шэраг хадайніцтваў. Напрыклад, адзін з прадстаўнікоў пацярпелага боку заявіў хадайніцтва аб выкліку для допыту ў суд панятых, якія прысутнічалі пры канфіскацыі кнігі выдачы і прыёму зброі й боепрыпасаў асабістаму складу Менскага сьледчага ізалятара №1.

БГК хадайнічае аб датэрміновым вызваленьні Андрэя Клімава
11:03, 11/02/2002

Беларускі Гэльсынскі камітэт зьвярнуўся да начальніка калёніі УЖ 15/1 Івана Бахуры, дзе адбывае пакараньне дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Андрэй Клімаў, з просьбай прадставіць у суд матэрыялы аб магчымым прымяненьні да вязьня ўмоўна-датэрміновага вызваленьня ад пакараньня.

На МТЗ пачалося масавае скарачэньне
11:02, 11/02/2002

На Менскім трактарным заводзе пачалося масавае скарачэньне работнікаў. Адміністрацыя тлумачыць гэта эканоміяй фінансавых рэсурсаў. Адміністрацыя заводу, як паведаміў Радыё Свабода намесьнік генэральнага дырэктара Мікалай Стукач, выдала загад аб скарачэньні працоўнага калектыву на 10%. “Гэта прыкладна 1900 чалавек, якія працуюць на Менскім трактарным заводзе. У першую чаргу будуць скарачаццца вакансіі. У другую чаргу скарачэньне закране тых, хто мае хаця б невялікую сацыяльную абарону. Напрыклад, ёсьць такая сацыяльная катэгорыя, як пэнсіянэры, якія працягваюць працаваць. А далей пройдуць скарачэньні, як кажуць, па жывому”, - паведаміў Мікалай Стукач. У працоўным калектыве МТЗ зараз пануе разгубленасьць і трывожнае чаканьне.

Крызыс плацежаздольнасьці прадпрыемстваў набыў характар эпідэміі
11:01, 11/02/2002, www.praca.by

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу, пазыкі па заробку на 31 студзеня павялічыліся да 33 млрд. рублёў, што складае 6,8 % да фонду заробкаў. Абсалютна ўся запазычанасьць прыпадае на апошні месяц па справаздачах. Каля 56 адсоткаў, як і перш, прыпадае на прадпрыемствы Мінсельгасхарчу. На прамысловых прадпрыемствах яна склала 10,9 млрд. ці 30 % ад усёй запазычанасьці.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: