Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тацяна Клімава: “Надзею ў нас не адняць”
11:07, 11/02/2002, "День"

Чатыры гады таму, 11 лютага 1998 году, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Андрэя Клімава схапілі разам з жонкай на шляху да працы. Без санкцыі пракурора. Людзі ў штацкім гвалтоўна запіхалі іх у “варанок”. Хаця да гэтага цягам году Андрэй рэгулярна зьяўляўся да сьледчага на допыты, і нічога не замінала стражам парадку правесьці затрыманьне на мейсцы. Але ўладзе патрэбна была акцыя застрашэньня, дэманстрацыя сілы...

--Чатыры гады нязьдзейсьненых надзеяў і прыніжэньняў. Чатыры гады ў чаканьні лістоў і хуткасных спатканьняў. Чатыры гады сьлёз і пакутаў. Менавіта гэтыя пачуцьці сталі неад’емнай часткай нашага жыцьця пасьля арышту Андрэя, -- распавядае жонка Клімава Тацяна. – Я не магла паверыць у тое, што гэта адбываецца з маёй сям’ёй насамрэч. Цяжка было. Вельмі цяжка... Але на дапамогу прыйшлі знаёмыя, не дазвалялі апусьціць рукі дзеці, брала сілу ў сваіх бацькоў, гледзячы на тое, як мужна яны імкнуцца перанесьці гэтае выпрабаваньне.

Нашыя дзеці не падобныя на сваіх аднагодак. Старэйшыя з самага пачатку рэальна ацэньвалі тое, што адбывалася. Таму рана сталі дарослымі. А малодшай Лёлечцы на момант арышту было ўсяго тры годзікі і яна, натуральна, яшчэ не разумела, ШТО адбылося. Але яна расла, падслухоўвала дарослыя размовы, рабіла для сябе нейкія высновы і ў рэшце рэшт у адзін момант запытала: “Мама, дзе мой тата? Я хачу ведаць: што зь ім здарылася?” Давялося патлумачыць.

--Тацяна, усе гэтыя гады пад уціскам сусьветнай грамадзкасьці й апазыцыі беларускія ўлады абяцалі, што вось-вось вызваляць Клімава. Але, кожны раз высьвятлялася, што гэта былі толькі пустыя словы. У студзені гэтага году на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прадстаўнікі заканадаўчай улады зноў заявілі, што вашага мужа выпусьцяць у бліжэйшы час. Вы верыце ў гэта?

--Наколькі мне вядома, пытаньне – выпускаць ці не? – рашалася ўжо праз месяц пасьля арышту Андрэя. Кулуарна, вядома. Але я рэальна глядзела на рэчы і ўсьведамляла розумам, што наўрадці такое здарыцца. А вось душой... У старажытных грэкаў ёсьць выраз: “Надзея водзіць за нос няшчаснага чалавека”. Так вось гэта пра мяне. Нягледзячы ні на што, я працягваю спадзявацца. Самыя бачныя надзеі былі ў жніўні мінулага году, калі з трыбуны ПАРЭ дэпутат чэскага парлямэнту Свобада сказаў, што праз тыдзень дэпутат Андрэй Клімаў будзе дома. Але гэтага не атрымалася.

Зараз камусьці з улады хочацца прадставіць Захаду вялікай саступкай перавод Андрэя на вольнае пасяленьне ці папраўчыя працы работы. Але гэта чарговая спроба апрануць грамадзкасьці ружовыя акуляры. Справа ў тым, што зьмена пакараньня адбываецца ў адпаведнасьці з Папраўчым працоўным кодэксам для тых, хто ўжо адбыў дзьве траціны тэрміну пакараньня. 11 лютага ў Андрэя сыходзіць чатыры гады з шасьці. Таму рана казаць аб тым, што беларускія ўлады выконваюць пастаўленыя перад імі ўмовы сусьветнай супольнасьці для вяртаньня краіне статусу адмыслова запрошанай у ПАРЭ, я мяркую. Тым не менш усё адно хочацца верыць, што тое абяцаньне, якое прагучала нядаўна, на гэты раз сапраўды стане апошнім, і Андрэй вернецца дадому.

--А як рэагуюць на інфармацыю аб хуткім вяртаньні бацькі дзеці?

--Ой, яны ўвесь час данімаюць мяне адзіным пытаньнем: так калі вернецца тата? Асабліва часта задае яго Лёля. На жаль, я кожны раз не магу ўтрымацца і адказваю, што ўвесну. Пасьля кажу, што ўвосень. Вось зараз зноў паабяцала, што ў сакавіку. Яны чакаюць. Вельмі чакаюць...

--Напэўна, кожны раз да ягонага вяртаньня рыхтуюць нейкія падарункі?

--Не. Яны чакаюць па-даросламу. Маўкліва перажываюць.

--А дзеці ніколі не абвінавачвалі вас у тым, што вось, маўляў, мама, ты паабяцала, а тата так і не вярнуўся?

--Не. Яны ведаюць, хто сапраўдны віноўнік іхных расчараваньняў.

--Як вы думаеце, чаму ўладам так ня хочацца выпускаць вашага мужа на свабоду? Можа яны баяцца ягонага вяртаньня?

--Я не магу адказаць на гэтае пытаньне сьцьвярджальна. Магчыма, улада проста паталягічна баязьлівая. Але каля яны сапраўды ўспрымаюць Андрэя як такога сур’ёзнага праціўніка, то я ім ганаруся.

--Дарэчы, калі ў апошні раз вы бачыліся з мужам?

--На Стары Новы год у нас было доўгае спатканьне. Ён трымаецца малайцом, па-ранейшаму займаецца спортам і самаадукацыяй. Як ні дзіўна гэта гучыць, але за час нашай разлукі Андрэй стаў яшчэ лепшым. Зараз ён проста выдатны.

Я і дзеці вельмі чакаем ягонага вяртаньня. Ужо чаго нас ня могуць пазбавіць, так гэта надзеі. Таму нават калі нашыя чаканьні зноў не апраўдаюцца, мы ўсё адно будзем чакаць, спадзявацца й змагацца...

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: