Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Няма прыбытку – няма й падаткаў
11:11, 11/02/2002

Пагаршэньне фінансавага становішча вялікай колькасьці беларускіх прадпрыемстваў зьявілася галоўнай прычынай таго, што плян па падатку на прыбытак быў выкананы летась меней чым на 80%. Пра гэта заявіў міністар па падатках і зборах Беларусі Канстанцін Сумар у сваім выступе на паседжаньні калегіі свайго ведамства. Паводле словаў міністра, прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў супаставімых коштах ў 2001 годзе скараціўся на 27,2%, рэнтабельнасьць зьменшылася з 13,5% да 8,9%, а колькасьць стратных прадпрыемстваў павялічылася з 21,1 да 35%.

Пры гэтым асаблівую занепакоенасьць у міністра па падатках і зборах выклікаў рост стратных прадпрыемстваў з замежнымі інвэстыцыямі. Паводле ягонай інфармацыі, доля стратных прадпрыемстваў гэтай групы падаткаплацельшчыкаў у 2 разы пераўзышла долю стратных дзяржаўных і акцыянэрных прадпрыемстваў.

Вострай праблемай назваў міністар рост запазычанасьцяў прадпрыемстваў. Паводле ягоных словаў, на пачатак гэтага году яны склалі больш за 134 млрд. руб.

Пры гэтым запазычанасьць дзяржаўных прадпрыемстваў павялічылася ў 1,8 разы, недзяржаўных – у 1,1 разы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: