Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Што губляць, калі няма чаго губляць?
11:16, 11/02/2002, Канстанцін Скуратовіч, “День”

Да пытаньня аб магчымасьці пралетарскай рэвалюцыі ў Беларусі. Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларуская прыняла рашэньне аб правядзеньні 5 сакавіка агульнанацыянальнай акцыі пратэсту пад эканамічнымі лёзунгамі і з патрабаваньнем адмяніць вядомую ўрадавую пастанову, якая забараніла безнаяўнае пералічэньне прафсаюзных унёскаў, разьлічвае на 100 000 удзельнікаў у краіне і 50 000 у сталіцы. Аднак самі прафлідэры з улікам досьведу мінулых акцыяў, большасьць зь якіх прайшла незаўважанымі грамадзкасьцю з-за іхнай маламаштабнасьці, выказваюць занепакоенасьць: прыдуць - ня прыдуць. І, хутчэй за ўсё ня прыдуць.

Прычынаў на тое шмат, але мы спынімся на зьнешніх, вельмі сымптаматычных прызнаках, якія дазваляюць казаць пра гэта пэўна. У першую чаргу гэтыя прызнакі праяўляюцца ў паводзінах улады, якая ніякай нэрвознасьці ў чаканьні пралетарскай рэвалюцыі не праяўляе. Лукашэнка, напрыклад, ня толькі заявіў аб сваёй падтрымцы разбуральнай для ФПБ пастановы, але і назваў яе дэмакратычнай. Вонкава яно так і выглядае, бо дазваляе самому члену прафсаюзу вырашаць пытаньне ўплаты ўнёскаў самастойна. Хаця, як заўсёды, ён не абыйшоўся бяз дэмагогіі. Прымушаюць, маўляў, Лукашэнку выбіваць з працоўных грошы, якія пойдуць на пакрыцьцё выдаткаў прафсаюзаў на выбарчую кампанію. А ў нас ня кожны працоўны сам сябе можа пракарміць.

Што гэта за парцоўныя і чаму яны ня могуць карміцца ад сваёй працы, Лукашэнка не ўдакладніў. Але відавочна, яго як кіраўніка гэтае пытаньне не бярэдзіць, віноўным у беднасьці работніка ён сябе ня лічыць. Як заўсёды, у яго віноўныя іншыя, у прыватнасьці прафбосы, якіх ён назваў “армией лодырей”. Так з людзьмі не размаўляюць, калі іх баяцца.

А што да самой пастановы, то пра ейнае магчымае зьяўленьне пагаворвалі даўно, але ўлада, відавочна, наконт пратэстнага патэнцыялу прафсаюзаў мела сумневы, якія падчас выбараў цалкам зьніклі. Няма гэтага патэнцыялу. Што тычыцца “дабраахвотнасьці” выплаты ўнёскаў, то яна, напрыклад, была ў КПСС. І плацілі іх члены партыі рэгулярна, пакуль партыя была моцнай. А пры першых прызнаках надыходзячага бясьсільля фінансавы абавязак партыйцаў сышоў, як сьнег увесну.

Але ня ўзьнёскі галоўнае для прафсаюзаў, калі яны хочуць сябе захаваць у гэтай якасьці. Таму яны за бядотнае становішча працоўнага люду нясуць ледзь ня большую адказнасьць, чым сам Лукашэнка. Таму кожны раз “уваходзілі ў становішча ўраду” і пагаджаліся на зьніжэньне плянкі сацыяльнай абароненасьці работніка. Прафсаюзы вырашалі ўсё і ўсялякія праблемы, але галоўную – пытаньне пра заробак, пра кошт працоўнай сілы, які павінен адпавядаць кошту неабходных для жыцьця работніка й ягонай сям’і, яны ня толькі ня вырашалі, але нават і сур’ёзна не паставілі. А пры Кебічы работнік мог пражыць, нават атрымоўваючы мінімальны заробак. Сёньня ўжо цяжка пражыць і на сярэдні, на гэтыя гаротныя 97 ці колькі там даляраў бяз выліку падаткаў, як раней казалі, “грязными”. Ці ўзяць страхаваньне ад беспрацоўя. Тут улада давяла сытуацыю да абсурду. У сьнежні, напрыклад, сярэдні памер дапамогі па беспрацоўю склаў 9 500 рублёў. Але нават ня ўсе беспрацоўныя маюць права на дапамогу. Тым часам грошы ў Фонд судзеяньня па працаўладкаваньню выплочваюцца прадпрыемствамі рэгулярна, у памеры аднаго адсотку ад фонду заробку. Так якой мусіць быць дапамога, калі афіцыйна ў нас беспрацоўных 100 тысячаў на 4 400 000 занятых у эканоміцы? А сярод беспрацоўных і былыя члены прафсаюзаў, якія рэгулярна плацілі ўнёскі.

Ці чуў хто пра гнеўны пратэст прафсаюзаў?

Паставім пытаньне наступным чынам: як, за кошт чаго жывуць беспрацоўныя? Бо пры такіх даходах і жыць не павінны. А жывуць, перабіваюцца, круцяцца. Сядзяць на шыі ў родных, у сям’і, ад іх атрымоўваюць дапамогу. А дзе ж прафсаюзы, дзе пралетарская салідарнасьць? Чаму прафсаюз не ўваходзіць у гэтую “рэзэрвовую армію працы”, бо там 100 000 “штыков и сабель”.

А што з прадпрыемствамі? Напярэдадні выбараў пацікавіўся ў знаёмага, кадравага працоўнага МТЗ, за каго будзе галасаваць. Аказалася, за Лукашэнку. А хто такі Ганчарык, ён і зусім ня ведае. У той час як у Расеі арганізаваныя прафсаюзамі працоўныя перакрывалі чыгуначныя шляхі, а шахцёры агулам селі ў цэнтры Масквы, нашы прафсаюзы падпісвалі з урадам генэральныя пагадненьні. Гулялі ў трыпартызм і ўсяляк падкрэсьлівалі цывілізаванасьць і законапаслушэнства, “эўрапейскасьць” у краіне, улада якой на ўсё гэта эўрапейскае забіла вялікі болт. Гэта ж трэба было так умела наладзіць барацьбу за правы працоўных, каб пры агульнай іх незадаволенасьці галечай не наладзіць ніводнай пасьпяховай акцыі! Ніводнага скандалу за ўсе гэтыя гады, ніякіх імправізацыяў, суцэльная шэрасьць ды яшчэ лісты да ўладаў, у якіх згадвалася на парушэньне законаў і парушэньне правоў. Нібыта ўлады пра гэта ня ведалі, нібыта прафсаюзныя лідэры не здагадваліся, што ўлады сьвядома гэтыя правы не захоўваюць.

Так, савецкае выхаваньне дарам не праходзіць. Па-ранейшаму ўсё перамагае страх зрабіць крок у бок.

А што самі працоўныя? А яны абвяргаюць Маркса. У свой час гэты філёзаф і палітэканом вывеў тэорыю аб абсалютным жабрацтве працоўнага класу пры капіталізьме. Дзякуючы гэтаму і адбудзецца пралетарская рэвалюцыя. Але адбылася яна ў краіне, дзе пралетарскім духам практычна й ня пахла. І зрабілілі яе, гэту рэвалюцыю, простыя мужыкі, у рукі якіх трапілі вінтоўкі і зьявілася магчымасьць баспакарана страляць у першага, хто трапіцца на вока. І другога, і...дзесятага. і пайшоў лік на мільёны. У рэвалюцыю, праўда, не заўсёды страляюць і рубяць галовы тыранам, але робяць рэвалюцыю заўсёды моцныя людзі, якім улада замінае ажыцьцявіць іхныя сьвядомыя інтарэсы. Рэвалюцыі робяць людзі багатыя ці ўплывовыя, калі ўлада замінае ім багацець і абмяжоўвае іхны ўплыў. І ва ўсе часы каралям секлі галовы тады, калі іхная прага ўлады замінала багатым ажыцьцяўляць свае фінансавыя інтарэсы.

А ў нас такіх людзей няма. Ня толькі алігархаў, але і працоўных, што ўсьведамляюць сябе ўласьнікамі працоўнай сілы, што заробак – гэта ня від дапамогі, якая выплочваецца, калі ў гаспадара засталіся на гэта грошы, а кошт гэтага ягонага працоўнага, чалавечага жыцьця, якім так і імкнуцца задарма пакарыстацца розныя махляры. Адным словам, няма ў нас працоўнага клясу, затое ёсьць прафсаюзы й некалькі сацыял-дэмакратычных (працоўнага клясу) партыяў. А замест працоўнага клясу ёсьць у нас пралетарыі ад кульмана й станка, яны апранаюць ня толькі спэцоўку, але і акадэмічныя мантыі. А пралетарыі таму, што нічога, ніякай уласнасьці, створанай уласнай працай, яны ня маюць. Штосьці ёсьць, але яно выдаткаванае дзяржавай. А калі няма ўласнасьці, то няма й незалежнасьці. І куды наогул падзецца без заробку, які ты таксама не зарабляеш, а атрымоўваеш з рук дзяржавы. Больш дакладна, улады.

А калі так, то ўлада можа зрабіць што заўгодна. Хоць і ўвогуле не плаціць, як гэта часта і робіцца. Рабаўласнасьць існавала тысячагодзьдзямі, таму што забясьпечвала лаяльнасьць раба да гаспадара. Так што пра пэрспэктывы рэвалюцыі лепей памаўчаць.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: