Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Армия лодырей” супраць Лукашэнкі 11:17, 11/02/2002
300 работнікаў прафсаюзу аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня падаюць у Цэнтральны суд зыск да Аляксандра Лукашэнкі аб абароне ганару й годнасьці. Пра гэтае рашэньне прэзыдыюму АСМ судзіцца з кіраўніком Беларусі паведаміў старшыня прафсаюзу Аляксандар Бухвостаў.
Нагадаем, што 1 лютага падчас зацьвярджэньня кіраўнікоў мясцовай “вертыкалі”, Лукашэнка падтрымаў урадавую пастанову №1804 “Аб мерах па абароне правоў членаў прафсаюзаў”, якім зьліквідаваная сыстэма безнаяўнага пераліку прафсаюзных унёскаў праз бухгальтэрыі прадпрыемстваў. “Мы больше взносы собирать не будем, и это жесткая и решительная позиция, которая мной поддерживается. А так они демократы, а принуждают Лукашенко выбивать из рабочих деньги... Они провели предвыборную кампанию на деньги Запада и взносы рабочих, а сейчас плачутся, что у них нет денег. Так у нас рабочие сами себя некоторые прокормить не могут, а то еще эту армию лодырей будут кормить”, -- заявіў Лукашэнка.
Апарат прафсаюзу АСМ лічыць за абразу для сябе выказваньне “армия лодырей” з вуснаў першага чыноўніка краіны й будзе прасіць суд прызначыць кампенсацыю маральнага ўрону.