Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
СУД ЗА ВУСАТЫЕ МАСКІ
11:20, 12/02/2002

Слуханьні па справе аб “абразе прэзыдэнта” пачнуцца ў Шклоўскім судзе 13 лютага 2002 году а 10.00. Гэта першы выпадак у гісторыі судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь. У абразе апошняга дыктатара Эўропы пракуратура абвінаваціла мясцовых актывістаў руху супраціву ЗУБР Міхаіла Кісялёва, Максіма Патупчыка, Алеся Паўловіча, Дзяніса Сенакосава, Зьмітра Шалашкова, якія 14 жніўня 2001 году апранулі вусатыя маскі й наведалі мясцовыя крамы, дзе сустракаліся з выбаршчыкамі. "Зубры" праводзілі “перадвыбарчую агітацыю” сярод пакупнікоў: абяцалі ім заробак у USD 100, зьніжэньне коштаў, кляліся перасаджаць усіх махляроў, бізнэсоўцаў і ўсіх, хто ня будзе галасаваць за земляка. Пэрфоманс быў спынены супрацоўнікамі міліцыі, якія ў вусатых масках пазналі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку.

 ПАЛIТЫКА 

Лукашэнка пагражае НТВ і расейскаму бізнэсу
11:19, 12/02/2002

Аляксандар Лукашэнка на паседжаньні Савету Міністраў заявіў: “Передайте Боллоеву (Таймураз Балоеў займае пасаду прэзыдэнта піваваранай кампаніі "Балтыка", Пецярбург), если еще раз по НТВ или другим жульническим СМИ увижу заказные материалы, то "Балтики" здесь не будет, как и любых других российских фирм. Если российские бизнесмены хотят участвовать в либерализации и приватизации предприятий, то пускай это делают по-белорусски. Шантаж в Беларуси не пройдет", паведамляе "Интерфакс".

У Менск прыедзе Мохамад Хатамі
11:18, 12/02/2002

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім МЗСе, сёлета будзе актывізаванае палітычнае ўзаемадзеяньне Беларусі й Ірану. Чакаецца, што ў 2002 годзе Міхаіл Хвастоў наведае Ісламскую Рэспубліку Іран па запрашэньні свайго іранскага калегі, адбудзецца абмен візытамі па лініі міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва. У пэрспэктыве прапрацоўваецца візыт у Беларусь прэзыдэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Мохамада Хатамі.

Адносна былога намесьніка мэра Берасьці распачатая крымінальная справа
11:17, 12/02/2002

Нанесены ўрон дзяржаве стаў прычынай для ўзбуджэньня крымінальнай справы да старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму начальніка упраўленьня капітальнага будаўніцтва Мікалая Назарука. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэсавай службе УУС аблвыканкаму, праваахоўчыя органы высьвятлілі, што як службовая асоба ў пэрыяд з 1997 па 2000-ы гады, Мікалай Назарук наўмысна не запатрабаваў ад ААТ “Блік” уплату грашовых сродкаў на разьвіцьцё інжынэрнай інфраструктуры гораду ў памеры 20 адсоткаў каштарыснага кошту нежылых памяшканьняў, пабудаваных гэтым грамадзтвам у жылых дамах па вуліцах Энгельса й Халтурына. Гэтым ён нанёс урон дзяржаве ў памеры звыш 80 тысячаў амэрыканскіх даляраў.

Крывавы бунт
11:16, 12/02/2002, «Народная воля»

Трошкі больш за год таму ў Віцебскай выхаваўчай калёніі №1 адбыўся бунт. Напярэдадні нараджэньня Хрыстова, больш дакладна, з 5 на 6 студзеня 2001 году, шосты атрад вывелі на пляц. Начальнік атраду скамандаваў: “Крокам – руш! Песьню запявай!” Цяжка сказаць, як чаканілі крок арыштанты, напэўна, няроўна. Бо яны не салдаты. Але песьню падхапілі разам, хорам. Па-армейску. Праўда, куплеты песьні, складзеныя невядомым аўтарам, начальству не спадабаліся. У шматгалосным хоры адчуваўся заклік да непадпарадкаваньня. Натоўп, падобны на чорную хмару перад бурай, ірвануў у памяшканьне, дзе дняваў і начаваў. Забарыкадзіраваліся. На ўгаворы спыніць бунт хлопцы рэагавалі –па-свойму: да начальства калёніі даверу няма. Перамовы - толькі са сталічнымі ўладамі.

Курапаты павінны стаць мэмарыялам-нэкропалям ахвяраў таталітарызму
11:15, 12/02/2002

Вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін пакрытыкаваў пазыцыю Беларускага камітэту міру, які, як ён заявіў, без папярэдняга грамадзкага абмеркаваньня ўкараняе сваю канцэпцыю мэмарыялу ў Курапатах у структуры вышэйшай улады. Паводле ягоных словаў, ініцыятыва БКМ уяўляе сабой своеасабліву спробу апярэдзіць падзеі й надаць уладным структурам магчымасьць вырашыць праблему мэмарыялізацыі ўрочышча без грамадзкага абмеркаваньня. Калі казаць аб асноўных пунктах працоўнага праекту канцэпцыі мэмарыялу Курапаты, які рыхтуе другая грамадзкая інцыятыва – “За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты”, мастак адзначыў, што неабходна выключыць з дакумэнту паняцьце “гісторыка-культурная каштоўнасьць”, якое суадносіцца са статусам будучага мэмарыялу. “Атрымоўваецца, што забойцы й тэрарысты, супрацоўнікі НКУС памножылі на тэрыторыі Беларусі гісторыка-культурныя помнікі. Я лічу, што Курапаты павінны набыць асаблівы статус Нацыянальнага мэмарыялу-нэкропалю ахвяраў таталітарызму”, -- падкрэсьліў Марачкін.

“Газпрам” мае страты з-за Беларусі
11:14, 12/02/2002

Упершыню за апошнія паўгады кіраўніцтва “Газпраму” заявіла аб магчымым і вельмі істотным зьніжэньні даходаў газавай галіны: намесьнік старшыні праўленьня гэтай кампаніі Аляксандар Разанаў заявіў днямі журналістам, што “чысты прыбытак газавікоў сёлета будзе скарачацца на траціну – да 73 млрд. рублёў”. Згодна сьцвярджэньню Разанава, гэта зьвязана амаль выключна “з рашэньнем Расеі зьнізіць газавыя расцэнкі для саюзнай Беларусі – з 30 да 10 даляраў за тысячу кубамэтраў з 1 красавіка”, паведамляе GazetaSNG.ru.

“Атлант” і ЮМЗ ствараюць СП
11:13, 12/02/2002

Юрузанскі машынабудаўнічы завод (ЮМЗ, марка лядоўняў “Юрюзань”) і беларускі “Атлянт” плянуюць стварыць на базе ЮМЗ сумеснае прадпрыемства па выпуску лядоўняў, паведаміў “Интерфаксу” прэзыдэнт асацыяцыі прадпрыемстваў і банкаў Чалябінскай вобласьці “ПромАсс” Віктар Шэрубле (уладальнік 71% акцыяў машзаводу). Выпуск лядоўняў у рамках новага СП плянуецца пачаць у кастрычніку 2002 году. Сёньня прадпрыемства выпускае прывадныя ланцугі для сельгасмашын і зьбіраецца аднавіць выпуск патронаў для стралковай зброі. Дзяржаве належыць 21% акцыяў Юрузанскага машзаводу. У “Атлянце” дзяржава валодае блякіруючым пакетам.

Датацыя сельскай гаспадаркі працягваецца
11:12, 12/02/2002

У 2001 годзе беларускія прадпрыемствы па вытворчасьці мінеральных угнаеньняў паймелі вялізны ўрон. Страты ад паставак угнаеньняў на ўнутраны рынак па дэкляраваных коштах склалі каля 38 мільярдаў рублёў; “Азоту” – 12 мільярдаў рублёў; "Беларуськалія" - 25 мільярдаў рублёў, астатняя сума – гэта страты Гомельскага хімічнага заводу. Паводле БелаПАН, пра гэта гаварылася на паседжаньні рады дырэктараў канцэрну “Белнафтахім” на мінулым тыдні. Такім чынам, кіраўніцтва канцэрну ўскосна пацьвердзіла зьяву, якую старанна хаваюць чыноўнікі: адбываецца схаваная датацыя сельскай гаспадаркі за кошт стратаў вытворцаў. І хаця ў гэтым выпадку размова йдзе аб угнаеньнях, неабходна таксама ўлічваць нафтапрадукты, тэхніку і шмат чаго іншага, што накіроўваецца ў калгасы й саўгасы ў доўг, які не вяртаюць.

Сытуацыя на сельгаспрадпрыемствах Берасьцейшчыны пагаршаецца
11:11, 12/02/2002

Складанай застаецца сытуацыя ў сельскай гаспадарцы Берасьцейскай вобласьці. Паводле дадзеных Берасьцейскага абласнога ўпраўленьня статыстыкі, у студзені вытворчасьць мяса на сельгаспрадпрыемствах зьнізілася на 17 адсоткаў, ці на 2,1 тысячы тонаў. Спалі сярэднесуткавыя прывесы буйной жывёлы. На 14,1 тысячы зьменшылася пагалоўе буйной жывёлы, на 1,6 тысячы – пагалоўе кароў, на 4,4 тысячы – сьвіней. На 19 адсоткаў павялічыўся падзеж сьвіней. Менш, чым у студзені мінулага году, закуплена жывёлаў і птушкі ў насельніцтва.

СУД НАД ПРАДАПОШНІМ ДЫКТАТАРАМ ЭЎРОПЫ
11:10, 12/02/2002

Сёньня ў судовай палаце №3 Міжнароднага трыбуналу для былой Югаславіі пад старшынствам судзьдзі Рычарда Мея пачнецца судовы працэс над экс-прэзыдэнтам СРЮ Слабаданам Мілошавічам. Упершыню на лаве падсудных у МТБЮ будзе сядзець былы кіраўнік дзяржавы. Галоўны пакурор трыбуналу Карла дэль Понтэ ўпэўнена, што прыцягненьне да адказнасьці вышэйшых кіраўнікоў, вінаватых у ваенных злачынствах, у прыватнасьці, Мілошавіча, дазволіць прадухіліць злачынствы ў будучым і зробіць унёсак ва ўмацаваньне міру.

Аднавіўся працэс па справе сына экс-прэм’ера
11:09, 12/02/2002

Пасьля перапынку ў два тыдні ў Кастрычніцкім судзе Менску аднавіўся працэс па справе сына экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра Аляксандра. Суд пачаў вывучаць выдэёматэрыялы сьледзтва, на якіх зьнятыя вобшукі ў гаражох, дзе Чыгір-малодшы нібыта захоўваў запчасткі скрадзеных аўтамабіляў. Абарона Аляксандра Чыгіра зьвярнула ўвагу суда на тое, што некаторыя замкі гэтых гаражоў выглядаюць пашкоджанымі – таму ня выключаецца, што напярэдадні вобшукаў скрадзеныя запчасткі Аляксандру Чыгіру падкінулі. Абвінавачваньне не пагаджаецца з гэтымі падазрэньнямі й настойвае на віноўнасьці сына экс-прэм’ера. Удзельнікі працэсу ня выключаюць, што ўжо на гэтым тыдні могуць пачацца судовыя спрэчкі.

Новая крымінальная справа супраць міліцыянтаў
11:08, 12/02/2002

Пракуратура накіравала для разгляду ў Цэнтральны раённы суд Менску крымінальную справу супрацоўнікаў міліцыі гэтага раёну Марата Новіка й Юры Труса. Міліцыянтаў абвінавачваюць у катаваньнях людзей падчас допытаў. Аналягічныя справы супраць міліцыянтаў знаходзяцца ў Фрунзенскім, Маскоўскім, Заводзкім і Ленінскіх судох Менску. Практыка сьведчыць, што разгляд справаў, у якіх фігуруюць супрацоўнікі праваахоўчых органаў, займае больш часу ў параўнаньні з іншымі крымінальнымі справамі.

Дзень Сьвятога Валянціна несанкцыянаваны ўладамі
11:07, 12/02/2002

Менгарвыканкам не задаволіў просьбу Маладога Фронту правесьці 14 лютага на плошчы Якуба Коласа па праспэкце Францыска Скарыны шэсьця. Аднак, са словаў лідэра МФ Паўла Севярынца, акцыя ўсё адно адбудзецца незалежна ад таго, якой будзе пазыцыя мэра Паўлава ці Аляксандра Лукашэнкі. У Менску шэсьце пачнецца ў Дзень Сьвятога Валянціна а 17.00 з плошчы Якуба Коласа па праспэкце Скарыны.

У 2001 годзе да сьмяротнага пакараньня асуджаныя 7 беларусаў
11:06, 12/02/2002

У 2001 годзе ў Беларусі да сьмяротнай меры пакараньня былі асуджаныя 7 чалавек. Яшчэ 11 чалавек асуджаныя да пажыцьцёвага заключэньня. Пра гэта 11 лютага на сустрэчы з журналістамі ў Менску паведаміў старшыня Вярхоўнага суда краіны Валянцін Сукала. Зараз, па ягоных словах, чакаюць прысуду 5 чалавек, якія асуджаныя да выключнай меры пакараньня. Як адзначыў Сукала, пакараньне сьмерцю прымяняецца ў Беларусі за падвойнае - ці з большай колькасьцю ахавяраў – забойства, і колькасьць такіх прысудаў паступова зьмяншаецца. Так, тры гады таму да пакараньня на сьмерць былі асуджаныя 13 асобаў.

Беларусь і Лібія актывізуюць эканамічнае супрацоўніцтва
11:05, 12/02/2002

У Беларусі й Лібіі склаліся добрыя палітычныя ўзаемаадносіны, якія, аднак, пакуль не пацьвярджаюцца эканамічным супрацоўніцтвам. Такое меркаваньне выказаў старшыня “палаты прадстаўнікоў” Вадзім Папоў 11 лютага падчас сустрэчы з часовым даверанным у справах бюро Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лібійскай Арабскай Джамахірыі Абдулом Мухамэдам Альмаграві. Паволе словаў Папова, зараз эканамічныя стасункі паміж дзьвюма краінамі знаходзяцца ў “замарожаным стане”. Аднак, як лічыць ён, зьмяніць сытуацыю да лепшага здолее нядаўна створаная беларуска-лібійская міжурадавая камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

“Балтыка” мае намер вярнуць усе выдаткаваныя на “Крыніцу” грошы
11:04, 12/02/2002

“Балтыка” запатрабавала ад беларускіх партнёраў вярнуць 10,5 мільёнаў даляраў, укладзеных канцэрнам у рэканструкцыю менскага піўзаводу “Крыніца”. На такія меры “Балтыка” вымушана была пайсьці з-за таго, што Савет Міністраў Беларусі да гэтага часу не прыняў рашэньня перадаць расейскай кампаніі кантрольны пакет “Крыніцы”.

Тарыфы на электраэнэргію вырасьлі на 25 адсоткаў
11:03, 12/02/2002

Пастановаю Міністэрства эканомікі Беларусі з 8 лютага на 25 адсоткаў павялічаныя тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва. Зараз 1 кілават-гадзіна для гарадзкога насельніцтва, якое жыве ў дамох з газавымі плітамі, каштуе 24 рублі (раней – 19,2). Столькі сама каштуе электраэнэргія, якая адпускаецца лякарным установам Міністэрства аховы здароўя, таварыствам па садаводзтву і гаражна-будаўнічым кааператывам, на асьвятленьне лесьвічных клетак і двароў, на працу ліфтаў. Кошт электраэнэргіі для сельскага насельніцтва й насельніцтва гарадоў, якія жывуць у дамох з электрычнымі плітамі, павышаецца з 13,9 да 17,4 рублёў.

У студзені зафіксаваны самы высокі скачок інфляцыі
11:02, 12/02/2002

У студзені ў Беларусі зафіксаваны самы высокі за апошнія 16 месяцаў узровень інфляцыі. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу, спажывецкія кошты вырасьлі на 6,1 адсоткі. Больш высокі паказчык быў зафіксаваны ў верасьні 2000 году – 6,8 адсоткі. У сьнежні 2001 году спажывецкія кошты ўзрасьлі на 5,5 адсоткі, у студзені 2001 году – на 4,8 адсоткі. Паводле разлікаў ураду, сёлета рост спажывецкіх коштаў павінен быў скласьці ад 20 да 27 адсоткаў. Такім чынам, чвэрць “дыстанцыі” пройдзеная за адзін месяц.

Выйдзеш на вуліцу – штраф
11:01, 12/02/2002

У Віцебскай вобласьці ўлады забаранілі падлеткам да 16 гадоў знаходзіцца ў грамадзкіх месцах без нагляду бацькоў з 21.00 да 6.00 у час навучальнага году і з 23.00 да 6.00 у час вакацыяў. За парушэньне гэтай нормы прадугледжаная адміністратыўная адказнасьць у выглядзе папярэджаньня ці штрафу ў памеры да трох мінімальных заробкаў. Функцыі карацельнага органу ўскладзеныя на камісіі па справах непаўнагадовых.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: