Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сытуацыя на сельгаспрадпрыемствах Берасьцейшчыны пагаршаецца 11:11, 12/02/2002
Складанай застаецца сытуацыя ў сельскай гаспадарцы Берасьцейскай вобласьці. Паводле дадзеных Берасьцейскага абласнога ўпраўленьня статыстыкі, у студзені вытворчасьць мяса на сельгаспрадпрыемствах зьнізілася на 17 адсоткаў, ці на 2,1 тысячы тонаў. Спалі сярэднесуткавыя прывесы буйной жывёлы. На 14,1 тысячы зьменшылася пагалоўе буйной жывёлы, на 1,6 тысячы – пагалоўе кароў, на 4,4 тысячы – сьвіней. На 19 адсоткаў павялічыўся падзеж сьвіней. Менш, чым у студзені мінулага году, закуплена жывёлаў і птушкі ў насельніцтва.
Згодна інфармацыі ўпраўленьня Камітэту дзяржкантролю па Берасьцейскай вобласьці, у калгасах і саўгасах нямала выпадкаў скажэньня статыстычнай справаздачнасьці. Як паведамілі БелаПАН у КДК, “выяўленыя факты прыпісак жывёлаў з мэтай стварэньня паказнога дабрабыту ў жывёлагадоўчай галіне, устаноўленыя факты завышэньня ці зьніжэньня справаздачных зьвестак па надоях і аб’ёмах рэалізацыі малака”.
Згодна апошніх зьвестак абласнога ўпраўленьня статыстыкі, крэдыторская запазычанасьць сельскай гаспадаркі вобласьці складае 24 адсоткі ад агульнай запазычанасьці па вобласьці. 29,3 адсоткі прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі зьяўляюцца стратнымі. Узровень рэнтабельнасьці ў калгасах і саўгасах ніжэй за сярэднеабласны й складае 3,6 адсоткі.