Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



СУД ЗА ВУСАТЫЕ МАСКІ
11:20, 12/02/2002

Слуханьні па справе аб “абразе прэзыдэнта” пачнуцца ў Шклоўскім судзе 13 лютага 2002 году а 10.00. Гэта першы выпадак у гісторыі судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь. У абразе апошняга дыктатара Эўропы пракуратура абвінаваціла мясцовых актывістаў руху супраціву ЗУБР Міхаіла Кісялёва, Максіма Патупчыка, Алеся Паўловіча, Дзяніса Сенакосава, Зьмітра Шалашкова, якія 14 жніўня 2001 году апранулі вусатыя маскі й наведалі мясцовыя крамы, дзе сустракаліся з выбаршчыкамі. "Зубры" праводзілі “перадвыбарчую агітацыю” сярод пакупнікоў: абяцалі ім заробак у USD 100, зьніжэньне коштаў, кляліся перасаджаць усіх махляроў, бізнэсоўцаў і ўсіх, хто ня будзе галасаваць за земляка. Пэрфоманс быў спынены супрацоўнікамі міліцыі, якія ў вусатых масках пазналі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку.

Пяць актывістаў руху супраціву ЗУБР былі дастаўленыя ў Шклоўскае ГАУС. Было праведзенае «изъятие» вусатай маскі, фотаапарату, а таксама адзеньня (маек з сымболікай руху ЗУБР). Двое непаўнагадовых "зуброў" былі адпушчаныя толькі а першай гадзіне ночы. На паўнагадовых былі складзеныя пратаколы па арт. 156 КоАП (дробнае хуліганства). Яны правялі ўсю ноч у камэры.

Суд 15 жніўня ня выявіў у дзеяньнях мададых людзей складу адміністратыўнага правапарушэньня і апраўдаў іх.

Аднак ужо 16 жніўня супраць маладых людзей, затрыманых 14 жніўня падчас пэрфомансу з вусатымі маскамі ў Шклове, была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 368 ч. 1 КК РБ: «Абраза Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь», які прадугледжвае адказнасьць у выглядзе штрафу, папраўчых прац тэрмінам да 2-х гадоў, альбо арыштам тэрмінам да 6-ці месяцаў, альбо абмежаваньнем свабоды ці нават пазбаўленьнем волі тэрмінам да 2-х гадоў.

Праваабарончая служба руху ЗУБР нагадвае, што “абраза прэзыдэнта” як склад злачынства была ўведзеная новым Крымінальным Кодэксам, які ўступіў у сілу 1 студзеня 2001 году. Адразу пасьля прыняцьця новага Кодэксу, згаданы артыкул разам з арт. 368 (абраза ў адносінах да ПРБ) быў ахарактэрызаваны незалежнымі экспэртамі як дадаковы сродак палітычнага ціску (асабліва ў сувязі з прэзыдэнцкай кампаніяй 2001 году). Гэта пацьвердзіла практыка ягонага прымяненьня ў 2001 годзе.

Крымінальныя справы па арт. 368 ўзбуджаліся ў адносінах пяці чалавек у Бабруйску (да суда справа не дайшла).

Па арт. 368 ч.1 і ч.2 было ўзбуджана 5 крымінальных справаў. Адна супраць асобы (г. Рэчыца) і 4 па факце – у адносінах да публікацыяў у газэтах «Наша Свабода», «Рабочы», «Пагоня» і незарэгістраванай газэце «Народный президент».

24 студзеня зьявілася таксама інфармацыя аб узбуджэньні крымінальнай справы па арт. 368 КК адносна прэсавага сакратара ЗУБРА Аляксандра Атрошчанкава.

У адрозьненьне ад простае абразы, калі крымінальная справа ўзбуджаецца толькі па заяве пацярпелага, справа па 368 арт. узбуджаецца зь ініцыятывы пракуратуры, якая сама вызначае ці быў гонар і годнасьць ПРБ прыніжаны.

Як вядома, абразаю па беларускім крымінальным заканадаўстве можна лічыць толькі наўмыснае прыніжэньне гонару й годнасьці, выяўленае ў непрыстойнай форме (вызначэньне абразы даюць арт. 189 КК РБ і 156.3 КаАП РБ). Выкарыстаньне вусатых масак, якія нагадваюць Лукашэнку, не магло прыніжаць гонар і годнасць, тым больш выкарыстаньне звычайнае маскі нельга лічыць «непрыстойнай формаю выяўленьня». Гэта азначае адсутнасьць складу злачынства. Тым ня менш пракуратура Шклоўскага раёну перадала справу ў суд. Гэта будзе першы ў гісторыі Беларусі суд за “абразу прэзыдэнта”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: