Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка выступае супраць разьмяшчэньня амэрыканскіх войскаў на тэрыторыі СНД 11:11, 13/02/2002
Пытаньне аб прысутнасьці замежных войскаў на тэрыторыі СНД мае намер паставіць беларускі бок на нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаваў Садружнасьці, заплянаваным на пачатак сакавіка ў Алма-Аце. Пра гэта паведаміў у аўторак Аляксандар Лукашэнка. “Как могло произойти, что в некоторых государствах, которые являются членами Договора о коллективной безопасности стран СНГ, появились иностранные войска и созданы военные базы без согласования с другими участниками договора?”, -- заявіў беларускі лідэр. На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэта зьяўляецца “нарушением и девальвацией договора”, -- перадае ИТАР-ТАСС.