Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зноў абрабаваны офіс Беларусакага саюзу прадпрымальнікаў 11:03, 15/02/2002
Уначы з 13 на 14 лютага невядомыя абрабавалі офіс Беларускага саюзу прадпрымальнікаў. Харктэрна, што памяшканьне, дзе знаходзіцца БСП, разьмяшчаецца насупраць будынка Пракуратуры Рэспублікі Беларусь і фактычна побач з аддзяленьнем міліцыі Цэнтральнага РУУС, аднак гэта не спыніла рабаўнікоў.
Паводле словаў прэзыдэнта саюзу Аляксандра Патупы, абрабаваньне зьяўляецца “дзіўным”, бо “скрадзена дастаткова старая аргтэхніка, якая не прадстаўляе рынкавага інтарэсу, - факс, тэлефонная трубка, маленькі ксэракс”. “Каму гэта цікава, цяжка нават уявіць”, - -сказаў ён. Разам з тым, паводле словаў лідэра БСП, заўважна, што скрадзеныя дыскі кампутараў, дзе знаходзяцца базы дадзеных грамадзкага аб’яднаньня, і “вельмі прафэсыйна парведзены вобшук”. Што з астатнімі дакумэнтамі, пакуль невядома – супрацоўнікі дырэкцыі зараз гэта высьвятляюць.
Абрабаваньне, як паведаміў Аляксандар Патупа, адбылося шляхам узлому кратаў на вакне, якое выходзіць на будынак рэспубліканскай Пракуратуры й абсталяваньне сыгналізацыяй. “Вядома, гэта магутнае гукавое суправаджэньне, гэта ламіліся ўнутры дзьверы. Вельмі добра пасаджаныя – офіс быў дастаткова добра абаронены, тым не менш, усё было груба зламана і відавочна, што людзі мелі час на тое, каб паглядзець на нейкія памеры, і гэта напэўна, патрабавала асьвятленьня”, - распавёў Патупа.
Адна з высноваў, якую ён зрабіў, заключаецца ў наступным: “пашлі па Беларусі нейкія эскадроны злачынцаў – вялікія, сур’ёзныя калекцыянэры базаў дадзеных грамадзкіх арганізацыяў, якія ўлада “любіць” асабліва. Усё гэта вельмі непрыемнае пучуцьцё...”.