Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тэрмін знаходжаньня пад вартай дырэктара стадыёна “Трактар” Васіля Алейнікава, які быў затрыманы пры атрыманьні хабару ў памеры 1.000 даляраў, падоўжаны яшчэ на два месяцы. Ягоны арышт быў адным зь першых ў новым чарзе “гучных справаў”, што распачаліся ў канцы мінулага году. 15 лютага споўнілася роўна тры месяцы з дня заключэньня Алейнікава пад варту.
Незадоўга да арышту ў Алейнікава пачаўся канфлікт з фірмай “Болес”, якая прымала ўдзел у рэканструкцыі стадыёну “Трактар”. 15 лістапада прадстаўнікі фірмы прыйшлі да Алейнікава з угаворамі працягваць сумесную працу, але ён адмовіўся. Са словаў жонкі Алейнікава Галіны, пасьля сканчэньня размовы ў габінэт увайшоў чалавек, які са словамі “Гэта табе грошы” сунуў яму штосьці ў кішэню, пасьля чаго выбег за дзьверы. Адразу пасьля гэтага ў габінэт увайшлі супрацоўнікі міліцыі з відэёкамэрай. Сам Васіль Алейнікаў лічыць гэта правакацыяй, паведамляе “БГ”.
Сёньня Алейнікаў знаходзіцца ў СІЗА па вуліцы Валадарскага, яму прад’яўленае абвінавачваньне па арт.430 ч.2 (хабарніцтва ў асабліва буйным памеры). Справу на азнаямленьне адвакат Алейнікава Натальля Акудзіна атрымае толькі пасьля сканчэньня сьледзтва, якое на дадзены момант падоўжана яшчэ на два месяцы. Са словаў Галіны Алейнікавай, за час утрыманьня пад вартай муж моцна схуднеў, у яго абвастрыліся хранічныя захворваньні.