Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У сусьветнай інтэрнэт-акцыі ў падтрымку ЗУБРа прыняла ўдзел першая тысяча чалавек
11:17, 18/02/2002

Першая тысяча чалавек прыняла ўдзел у віртуальнай акцыі салідарнасьці зь беларускім рухам ЗУБР. З 13 лютага з вэб-сайту Бонскай групы аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі Amnesty International www.ai-1066.de усе тыя, хто ўзрушаны рэпрэсіямі беларускага рэжыму адносна актывістаў ЗУБРа, могуць адправіць электронны ліст на адрэсу Аляксандра Лукашэнкі.

У электронным лісьце гаврыцца, што “..вялікая колькасьць актывістаў ЗУБРа падвяргалася прыводу ў міліцэйскія ўчасткі, что, відавочна, зьяўлялася спробай зашкодзіць іх палітычнай дзейнасьці. Узрушылі нас паведамленьні аб катаваньнях актывістаў ЗУБРа, ў тым ліку дзяўчын. Пасьля падпісаньня міжнародных дамоваў, у тым ліку Пакту аб грамадзянскіх і Палітычных правох, а таксама Канвэнцыыяў, якія забараняюць катаваньні, Беларусь узяла на сябе абавязацельствы захоўваць правы чалавека. Таму я прашу Вас прасачыць за тым, каб беларускія паліцэйскія чыноўнікі паводзілі сябе згодна міжнародных юрыдычных стандартаў, якія забараняюць катаваньні вязьняў...”

Арганізатары акцыі падкрэсьлілі таксама, што такім чынам праваабаронцы зьвяртаюць увагу сусьветнай грамадзкасьці на катастрафічную сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Акцыя ў падтрымку ЗУБРа праходзіць ня толькі ў Інтэрнэце. 13 лютага ў дваццаці гарадох Нямеччыны, Швэйцарыі й Новай Зэляндыі актывісты дзясяткаў груп Amnesty International правялі пікеты з раздачай брашур, якія распавядаюць пра дзейнасьць беларускага моладзевага руху. У Бэрліне пікеты прайшлі ля Рэйхстага і амбасады Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: