Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жонкі рэпрэсаваных беларускіх апазыцыянэраў зьвярнуліся за дапамогай да парлямэнту Літвы 11:18, 18/02/2002
Жонкі грамадзкіх дзеячоў Беларусі, памерлых ці зьніклых пры нявысьветленых абставінах, або зьмешчаных у турмы, зьвярнуліся па дапамогу да літоўскіх парлямэнтараў. “Мы прасілі б вас правесьці ў парлямэнцкай камісіі па правох чалавека слуханьні па праблеме зьнікненьня, сьмерцяў і знаходжаньня ў турмах палітычных дзеячаў Беларусі”, -- гаворыцца ў адрасаваным да літоўскага парлямэнту звароце, падпісаным жонкамі шасьцёх рэпрэсаваных дзеячоў беларускай апазыцыі. Жанчыны просяць стварыць незалежную міжнародную камісію па расьсьледаваньні абставінаў зьнікненьня й гібелі іх блізкіх.
“Мы цьвёрда перакананыя ў тым, што раскрыцьцё сапраўдных прычынаў зьнікненьняў і забойстваў нашых сваякоў магчымае толькі ў выпадку правядзеньня незалежнага расьследаваньня”, -- гаворыцца ў заяве. У дакумэнце таксама сьцьвярджаецца, што ў верасьні 1999 году былі выкрадзеныя міністар унутраных справаў Юры Захаранка, намесьнік сьпікера Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі, у ліпені 2000 году - -апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі.