Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь працягвае “кідаць” расейскіх півавараў 11:05, 19/02/2002
Беларускія ўлады зацягваюць падпісаньне пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж ЗАТ “Очаково” і ААТ “Слуцкі піваварны завод”. Дамова аб супрацоўніцтве паміж ААТ “Слуцкі піваварны завод” і ЗАТ “Московский пивобезалкогольный комбинат "Очаково” быў перададзены на ўзгадненьне ў Менскі аблвыканкам яшчэ ў кастрычніку мінулага году. Паводле словаў дырэктара Дэпартамэнту па справах інвэстыцыяў Валеры Дразда, беларускі бок прапанаваў “Очаково” спачатку падпісаць інвстыцыйную дамову з урадам Беларусі.
“Очаково” зьбіралася набыць 75% плюс адну акцыю ААТ “Слуцкі піваварны завод” (статутны капітал беларускага акцыянэрнага таварыства складае 1 млрд.беларускіх рублёў). У канцы верасьня мінулага году свае подпісы пад дамовай аб супрацоўніцтве паставіла кіраўніцтва беларускага піваварнага заводу й кампаніі “Очаково”, а таксама адміністрацыя Слуцку.
У адпаведнасьці з рамкавымі ўмовамі, расейская кампанія мела намер інвэставаць у тэхнічнае й тэхналягчнае пераасначэньне беларускага прадпрыемства да 30 млн.даляраў, праз што ягоныя магутнасьці па выпуску павялічыліся б з 1.8 да 5 млн.далаў у год, слабаалькагольных напояў – да 1 млн.далаў і квасу – да 0,5 далаў у год. Зараз Слуцкі піваварны завод выпускае піва 12 найменьняў. Рэнтабельнасьць вытворчасьці піва адмоўная.
Як адзначыў В.Дрозд, акрамя Слуцкага піўзаводу, “Очаково” выказвае таксама цікавасьць да Берасьцейскага й Віцебскага заводаў, якія займаюцца вытворчасьцю хмельнага напою.