Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БГК падрыхтаваў даклад “Правы чалавека ў Беларусі”
11:06, 19/02/2002

У Менску адбылася прэзэнтацыя дакладу Беларускага Гэльсынкскага камітэту “Правы чалавека ў Беларусі”. Нагадаем, што Беларусь ратыфікавала міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правох, які ўступіў у сілу 23 сакавіка 1976 году. Згодна гэтаму дакумэнту, усе дзяржавы, якія прызналі пакт ці далучыліся да яго, абавязаныя прадстаўляць пэрыядычныя даклады аб прынятых імі мерах па пераўтварэньні ў жыцьцё правоў, замацаваных у пакце, і аб праграсе, дасягнутым у выкарыстаньні гэтых правоў.

Згодна паведамленьню БГК, з моманту публікацыі рэспублікай 4-га дакладу аб выкананьні пакту ў краіне адбыліся некаторыя пазытыўныя зьмены. Аднак у агуле сытуацыя з правамі чалавека не зьмянілася. “У парушэньне прынцыпу вяршынства закону на месцах асноўнымі зьяўляюцца падзаконныя, ведамственныя акты, часовыя дэкрэты прэзыдэнта, а не Канстытуцыя й законы, прынятыя на ейнай аснове, -- гаворыцца, у прыватнасьці, у дакладзе БГК. – Існуе практыка ўхіленьня рэгіянальных адміністрацыяў ад рашэньня праблемаў на месцах. Многія грамадзяне не знаходзяць задавальненьня сваіх законных патрабаваньняў у судзе, які па-ранейшаму застаецца залежным ад выканаўчай улады. Парушаецца роўнасьць грамадзян перад законам. Адзначаецца рост карупцыі, злачыннасьці ў сярэдніх і вышэйшых эшалонах улады”.

Акрамя таго, дыялёг грамадзкасьці з уладай ня стаў шырокім. Часта прадстаўнікі ўлады сабатуюць цывілізаванае рашэньне крызысных праблемаў. БГК таксама канстатуе, што да дзяржаўных СМІ – радыё, цэнтральнага й мясцовых каналаў ТВ, газэтаў – выключна рэдка дапускаюцца лідэры апазыцыйных сілаў і грамадзянскай супольнасьці. “Часта крытычныя выступы мантажуюцца, заўвагі перакручваюцца”, -- падкрэсьліваецца ў дакладзе.

Аўтары дакладу -- вядомыя беларускія праваабаронцы – спадязюццца, што падрыхтаваны імі на канкрэтных прыкладах аналіз сытуацыі з правамі чалавека ў рэспубліцы дапаможа сусьветнай супольнасьці лепш зразумець, што адбываецца ў Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: