Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дактары й настаўнікі Віцебшчыны не атрымалі заробак за студзень 11:10, 19/02/2002
У многіх раёнах Віцебскай вобласьці работнікі адукацыі не атрымалі яшчэ ні авансу, ні заробку за першы месяц гэтага году. Так, у школах Расонскага раёну запазычанасьць склала 80 мільёнаў рублёў. Такая сытуацыя і ў Полацкім раёне. Прычына адна – адсутнасьць сродкаў у мясцовых бюджэтах, зь якіх фінансуюцца школы.
Нялепшая сытуацыя склалася і з аховай здароўя. З 26 суб’ектаў гаспадараньня толькі дзевяць не пакінулі сваіх работнікаў бяз сродкаў існаваньня. Сярод іх медустановы Верхнядзьвінскага, Глубокскага, Лепельскага, Аршанскага, Ушацкага й некаторых іншых раёнаў і гарадоў. Акрамя таго, растуць пазыкі аховы здароўя за мэдыкамэнты й перавязачныя матэрыялы, прадукты харчаваньня й транспарт, камунальныя паслугі. Іхная сума пераўзышла ўжо ў паўтары разы запазычанасьць на пачатак году й склала восем мільярдаў рублёў.