Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Шэсьце абыйшлося Севярынцу ў 3 000 000 рублёў 11:18, 19/02/2002
Суд над лідэрам Маладога Фронту Паўлам Севярынцам адбыўся сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску. Севярынца прызналі віноўным у парушэньні артыкула 167 ч.2 Кодэксу аб адміністратыўных парушэньнях за арганізацыю несакцыянаванага шэсьця на праспэкце Скарыны ў Дзень Сьвятога Валянціна. Судзьдзя Юры Казадаеў прысудзіў лідэру Маладога Фронту штраф у памеры 300 мінімальных заробкаў (1760 даляраў ЗША).