Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларускія алімпійцы адмаўляюцца вяртацца ў Беларусь
11:18, 20/02/2002

Член зборнай Беларусі на Аліпійскіх гульнях у Солт-Лэйт-Сіці, скакун з трампліну А.Лыскавец застаўся ў ЗША, “каб зарабіць грошай”. Пра гэта паведаміў “Интерфаксу” памочнік Аляксандра Лукашэнкі па спорце Мікалай Ананьеў. Спартовец, паводле ягоных словаў, скончыў выступы і павінен быў вылятаць у Менск раніцай 19 лютага. Ананьеў мяркуе, што тэрмін дзеяньня візы ў спартоўца сыходзіць ў пачатку або сярэдзіне сакавіка. Кіраўніцтва беларускай каманды, у сваю чаргу, высьветліла, што Лыскавец зьвязаўся з сям’ёй і паведаміў ёй, што застаецца на некалькі месяцаў “падзарабіць”.

 ПАЛIТЫКА 

МВФ патрабуе рассакрэціць “прэзыдэнцкі фонд”
11:17, 20/02/2002

Складаньне базавых статыстычных паказчыкаў у Беларусі па-ранейшаму ідзе “недастаткова адэкватна”. На думку фонду, у структуру разьлікаў павінны быць унесеныя “небюджэтныя транзакцыі”. У прыватнасьці, зьвязаныя з “прэзыдэнцкім фондам”. Такая ацэнка прыводзіцца ў справаздачы, якая была распаўсюджаная Міжнародным валютным фондам па выніках працы місіі МВФ у Менску.

На сэсіі ПА АБСЭ Беларусь будзе прадстаўляць толькі апазыцыя
11:16, 20/02/2002

Дэлегацыя Беларусі наведае сёньня Вену, дзе 21-22 лютага будзе праходзіць зімовая сэсія Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. У склад дэлегацыі ўваходзяць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня жаночай партыі “Надзея” Валянціна Палевікова й намесьнік старшыні беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Ўладзімер Нісьцюк. Яны будуць мець у Вене статус назіральнікаў.

Затрыманых зьбівалі палкоўнікі
11:15, 20/02/2002

У пракуратуру Савецкага раёну са скаргай на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманьні людзей падчас моладзевай акцыі ў Дзень Сьвятога Валянціна зьвярнуўся актывіст Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. “Пры затрыманьні супрацоўнікі міліцыі мяне зьбілі, нягледзячы на тое, што супраціўленьня супрацоўнікам міліцыі я не аказваў, грамадзкі парадак сваімі дзеяньнямі не парушаў. Зьбіцьцё працягвалася і ў аўтамабілі “Жыгулі”, у які мяне пасадзілі супрацоўнікі міліцыі. Мяне біў па твары далонямі чалавек, які быў апрануты ў грамадзянскае адзеньне. Зьбіцьцё суправаджалася абразамі ў мой адрас і пагрозамі фізычнай расправы”, -- піша Дашкевіч у скарзе.

ААН запакоеная парушэньнем правоў беларусаў
11:14, 20/02/2002

Вярхоўны камісар ААН па правох чалавека сумесна з кіраўніцтвам праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) заснавалі праект для фінансавай падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў па прапагандзе правоў чалавека ў Беларусі.

Гандляр смерцю
11:13, 20/02/2002

Затрыманы ў Бэльгіі нехта Санжыван Рупра даў сьведчаньні бэльгійскім і амэрыканскім уладам аб пастаўках зброі баевікам «Аль-Каіды», якія зьдзяйсняў савецкі афіцэр у адстаўцы Віктар Бут. Рупра заявіў, што дакладна ведае пра шмат якія здзелкі паміж людзьмі бін Ладэна і Віктарам Бутам і можа расказаць пра тое, якім чынам ажыцьцяўляліся пастаўкі зброі ў Аўганістан.

Кучму абвінавацілі ў новай замове забойства
11:12, 20/02/2002, HTB

Народны дэпутат Украіны, кіраўнік камісіі Вярхоўнай Рады па кантролі за захаваньнем правоў грамадзянаў у парлямэнцкіх выбараў Аляксандар Ельяшкевіч лічыць, што прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма замовіў на яго замах, учынены 9 лютага 2000 году. Пра гэта Ельяшкевіч заявіў падчас сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі, паведамляе Украіна.ru.

Леся Гангадзэ патрабуе ад Кучмы кампэнсацыі ў памеры 1 грыўны
11:11, 20/02/2002, Корреспондент.net

Маці журналіста Георгія Гангадзэ падала зыскавую заяву ў Пячорскі суд сталіцы да Генпракуратуры й намесьніка генэральнага пракурора Аляксея Баганца. Леся Гангадзэ заяўляе, што Генпракуратура нанесла ёй маральны ўрон, бо адмовілася разглядаць ейную заяву аб прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці Леаніда Кучмы, Уладзімера Літвіна й Юры Краўчанкі, якіх яна лічыць віноўнымі у “выкраданьні й ліквідацыі” ейнага сына. Леся Гангадзэ патрабуе пакрыцьця маральнага ўрону ад адказчыкаў у суме 1 грыўна – “з-за такога жыцьцёвага ўзроўня ўкраінскіх грамадзян”.

З 1 сакавіка падвышаюць мінамальны заробак
11:10, 20/02/2002

У Беларусі павышаецца мінімальны заробак, перадае карэспандэнт РІА “Новости”. Гэта адбудзецца 1 саквіка гэтага году. Адпаведную пастанову падпісаў беларускі ўрад. Мінімальны заробак устаноўліваецца ў памеры 17 тысячаў беларускіх рублёў. Такім чынам, цяперашні мінімальны заробак у 10 тысячаў беларускіх рублёў будзе павышаны на 70 адсоткаў.

Тэнэдэр выйграў “Сімэнс”
11:09, 20/02/2002

Пераможцамі тэнэдэру на пастаўку абсталяваньня для другога апэратара мабільнай сувязі стандарту GSM у Беларусі стала кампанія “Сімэнс АГ” (Нямеччына). Рашэньне міжведамственнай конкурснай камісіі ўзгоднена зь Міністэрствам сувязі Беларусі вечарам 18 лютага.

Прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША прыбылі ў Менск
11:08, 20/02/2002

Дэлегацыя Дзяждэпартамэнту на чале з намесьнікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Стывенам Пайфэрам прыбыла зь візытам у Менск. Спадар Пайфэр – галоўная афіцыйная асоба Дзярждэпартамэнту, адказная за статункі ЗША зь Беларусяй, Малдовай, Расеяй, Украінай. Як паведаміў прадстаўнік амбасады ЗША Аляксей Саламаха, мэта гэтага візыту – “ацэнка сытуацыі ў Беларусі ў сьвятле крытэраў, якія датычаць ўсіх краін – сябраў у галіне празрыстага выбарчага працэсу, свабоды слова, істотных функцыяў парлямэнту й свабоднага ад рэпрэсіяў палітычнага клімату”. Больш за тое, Стывен Пайфэр “будзе абмяркоўваць пытаньні продажу зброі й вайсковай падрыхтоўкі прадстаўнікоў дзяржаваў і групаў, арганізацыяў, якія выклікаюць занепакоенасьць”.

Яшчэ адна крымінальныя справа супраць банкіра
11:07, 20/02/2002

Пракуратура распачала крымінальную справу супраць дырэктара аднаго з самых буйных філіяў “Беларусбанку” Ларысы Балабанавай. Як паведамляе Радыё Свабода, Ларыса Балабанава абвінавачваецца ў пастаўках офіснай мэблі падчас працы галоўным бугальтарам у абласным упраўленьні “Беларусбанку” яшчэ ў 1996 годзе.

Пад сьледзтвам прадстаўнік сямейнага кляну Хвастова
11:06, 20/02/2002

У Наваполацку знаходзіцца пад сьледзтвам выконваючы абавязкі дырэктара дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства “Дзісна” (Наваполацкага рынку) Міхаіл Алёхін. На мінулым тыдні ён быў затрыманы па падазрэньні ў атрыманьні хабараў. Наваполацкі АБЭЗ адмовіўся пракамэнтаваць дадзены факт і інфармацыю аб тым, што пры вобшуку ў Алёхіна канфіскавалі ружжо, дастатковую суму ў далярах, і што ў складзкіх памяшканьнях рынку выяўленыя тавары, плата за захаваньне якіх не апрыходаваная. Як піша сёньня “Народная воля”, дадзены выпадак значны тым, што Алёхін – старшыня гарадзкога Савету ветэранаў вайны ў Аўганістане – зьмешчаны ў міліцэйскі ізалятар напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Рэдактар “Пагоні” абвінавачвае КДБ у фальсыфікацыі крымінальнай справы
11:05, 20/02/2002

Галоўны рэдактар гарадзенскай газэты “Пагоня” Мікола Маркевіч быў выкліканы ў пракуратуру для знаёмства з матэрыяламі крымінальнай справы аб паклёпе на прэзыдэнта. “Пасьля пяці гадзінаў грунтоўнага знаёмства з двума агромністымі тамамі справы, я магу сказаць: справы няма! Ёсьць дзікае жаданьне пасадзіць журналістаў, але за што – гэта абсалютна адсутнічае ў матар’ялах справы, - заявіў Маркевіч у інтэрвію Радыё Свабода. - Па-першае, знайшла пацьверджаньне інфармацыя пра сьлед КДБ у нашай справе. Справа пачынаецца з таго, што начальнік ўпраўленьня КДБ па Гарадзенскай вобласьці палкоўнік Свораб зьвярнуўся да пракурора вобласьці Васіля Ліцьвінава з просьбай даць прававую ацэнку матар’ялам, надрукаваным у № 36 газэты ад 5 верасьня. І зварот датаваны 5 верасьня. Але на той момант газэта не была яшчэ надрукаваная – і гэта бачна з матэрыялаў справы. У дадатак высьветлілася, што крамольны нумар, аказваецца. ніхто не чытаў акрамя Паўла Мажэйкі – самога аўтара артыкулу».

Палітычнае звальненьне
11:04, 20/02/2002, «Народная воля»

Нядаўна заяву аб сыходзе па асабістым жаданьні напісаў памочнік генэральнага дырэктара Менскага трактарнага заводу Ўладзімер Мядзьведзеў. Уладзімер Цімафеевіч кажа, што гэта быў вымушаны крок і што насамрэч ягонае звальненьне зьвязанае з публікацыяй “Лявонаў пакуль спадзяецца”, што зьявілася ў “Народнай волі” 22 студзеня. 18 студзеня на Трактарным заводзе карэспандэнт “Народнай волі” сустракаўся з адвакатам гендырэктара Мікалаем Шалімам. Падчас размовы пры уключаным дыктафоне за сталом сядзелі адвакат, прэсавы сакратар МТЗ Вадзім Біцан і памочнік гендырэктара Ўладзімер Мядзьведзеў. Мядзьведзеў спрабаваў прааналізаваць сытуацыю, якая склалася на заводзе пасьля арышту Міхаіла Лявонава. Пры гэтым, праўда, прасіў ня згадваць у матэрыяле ягонае прозьвішча: маўляў, кіраўніцтва заводу забараніла даваць якія-небудзь камэнтары для прэсы ўсім, акрамя намесьніка дырэктара па сувязях з грамадзкасьцю Мікалая Стукача.

СПС крытыкуе палітыку Лукашэнкі адносна расейскіх кампаніяў
11:03, 20/02/2002

Расея не павінна ісьці на больш цесны саюз зь Беларусяй насуперак сваім эканамічным інтарэсам, лічыць лідэр СПС і ейнай парлямэнцкай фракцыі ў Дзярждуме Барыс Нямцоў. Пры гэтым у інтэрвію “Интерфаксу” ён падверг крытыцы дзеяньні беларускіх уладаў адносна такіх расейскіх кампаніяў, як “Балтика”, “Славнефть”, “Газпром”, “ЛУКОЙЛ”. Як лічыць лідэр СПС, афіцыйны Менск “хоча высмактаць з нашай краіны грошы й рэсурсы й нічога ня даць узамен”. Паводле словаў Нямцова, ён выклаў гэтую пазыцыю на сустрэчы ў панядзелак у Маскве з прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімерам Пуціным.

У Беларусі пачаўся конкурс для стваральнікаў гімну
11:02, 20/02/2002

У Беларусі аб’яўлены конкурс на стварэньне новага дзяржаўнага гімну. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў краіны. Зараз падчас урачыстых цырымоніяў й мерапрыемстваў у Беларусі выконваюць музыку ранейшага, яшчэ савецкіх часоў, гімну, але бяз словаў. Згодна ўмоваў конкурсу, тэкст новага гімну павінен быць напісаны толькі на беларускай мове. І разам з музыкай павінен “сьцвярджаць ідэю дзяржаўнасьці Беларусі, мець інтанацыйна-мэлядычную яснасьць, добра запамінацца, гучаць урачыста і ў рытме шэсьця”.

Інфляцыя ў студзені склала 6,1%
11:01, 20/02/2002

Інфляцыя ў Беларусі склала ў студзені 2002 году 6,1% супраць 5,5% у сьнежні 2001 году. Пра гэта паведаміла Міністэрства статыстыкі й аналізу. У студзені 2001 году інфляцыя складала 4,8%. Кошты на платныя паслугі ў студзені 2002 году вырасьлі на 4,1%, на харчовыя тавары - на 7,5%, на нехарчовыя - на 2,6%. Індэкс коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі склаў 103,7%, у тым ліку сродкаў вытворчасьці - 103,4%, прамежкавых тавараў - 102,7%, спажывецкіх - 105,4%.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: