Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША прыбылі ў Менск
11:08, 20/02/2002

Дэлегацыя Дзяждэпартамэнту на чале з намесьнікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Стывенам Пайфэрам прыбыла зь візытам у Менск. Спадар Пайфэр – галоўная афіцыйная асоба Дзярждэпартамэнту, адказная за статункі ЗША зь Беларусяй, Малдовай, Расеяй, Украінай. Як паведаміў прадстаўнік амбасады ЗША Аляксей Саламаха, мэта гэтага візыту – “ацэнка сытуацыі ў Беларусі ў сьвятле крытэраў, якія датычаць ўсіх краін – сябраў у галіне празрыстага выбарчага працэсу, свабоды слова, істотных функцыяў парлямэнту й свабоднага ад рэпрэсіяў палітычнага клімату”. Больш за тое, Стывен Пайфэр “будзе абмяркоўваць пытаньні продажу зброі й вайсковай падрыхтоўкі прадстаўнікоў дзяржаваў і групаў, арганізацыяў, якія выклікаюць занепакоенасьць”.

Стывен Пайфэр сустрэнецца зь беларускімі афіцыйнымі асобамі, прадстаўнікамі апазыцыйных партыяў, прафсаюзаў, недзяржаўных арганізацыяў і незалежных СМІ, з жонкамі зьніклых палітыкаў.

Візыт будзе цягнуцца да 22 лютага. На 21 лютага прызначаныя сустрэчы высокапастаўленых амэрыканскіх дыпляматаў зь міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым, кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі Уралам Латыпавым й міністрам абароны Леанідам Мальцавым.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: