Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кучму абвінавацілі ў новай замове забойства
11:12, 20/02/2002, HTB

Народны дэпутат Украіны, кіраўнік камісіі Вярхоўнай Рады па кантролі за захаваньнем правоў грамадзянаў у парлямэнцкіх выбараў Аляксандар Ельяшкевіч лічыць, што прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма замовіў на яго замах, учынены 9 лютага 2000 году. Пра гэта Ельяшкевіч заявіў падчас сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі, паведамляе Украіна.ru.

Паводле словаў дэпутата, падставаю для такога абвінавачаньня стала экспэртыза стужак былога маёра Дзяржаховы Мікалая Мельнічэнка, зробленая амэрыканскай кампаніяй Bek Tek.

“Ён (Кучма) забойца, ён арганізатар забойстваў і ён адкажа за гэта”, -- сказаў Ельяшкевіч.

Як паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі старшыня часовай сьледчай камісіі Вярхоўнай Рады па расьсьледаваньні справы журналіста Гангадзэ Аляксандар Жыр, у распараджэньне камісіі прыйшла натарыяльна завераная справаздача Bek Tek аб праведзенай экспэртызе аўдыёзапісаў, зробленых Мельнічэнкам і датычных зьбіцьця Ельяшкевіча. Bek Tek прызнала сапраўдным запіс, дзе чалавек з голасам, падобным на голас Кучмы, абмяркоўвае зь невядомым замах на Ельяшкевіча.

Жыр паведаміў, што мае намер зьвярнуцца да Старшыні Вярхоўнай Рады з просьбай склікаць пазачарговую сэсію парлямэнту. Акрамя таго, вынікі амэрыканскай экспэртызы будуць накіраваныя да прэзыдэнта Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, генэральнаму сакратару Рады Эўропы, кіраўнікам дзяржаваў і ўрадаў, парлямэнтам эўрапейскіх дзяржаваў.

У сваю чаргу Ельяшкевіч паабяцаў паведаміць дэталі замаху на судовым паседжаньні. “Я паведамлю, хто быў суразмоўцам Кучмы, хто і як мяне папярэдзіў аб падрыхтаваным замаху, хто дапамагаў мне пазьбегнуць сьмерці. Я хачу сказаць Кучме, што б са мной ня здарылася, ён нясе за гэта асабістую адказнасьць. Я буду падаваць зыск у суд на тэрыторыі іншай дзяржавы і кіраўніцтву нашай дзяржавы давядзецца адказваць гэтаму суду”, - -заявіў Ельяшкевіч.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: