Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ААН запакоеная парушэньнем правоў беларусаў 11:14, 20/02/2002
Вярхоўны камісар ААН па правох чалавека сумесна з кіраўніцтвам праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) заснавалі праект для фінансавай падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў па прапагандзе правоў чалавека ў Беларусі.
Паводле дадзеных прадстаўніцтвf ПРААН у Беларусі, мікра-гранды могуць быць выдаткаваныя грамадзкім арганізацыям і прыватным асобам для стварэньня куткоў па правох чалавека ў школах і біліятэках, прадастаўленьня ім адукацыйных матэрыялаў на гэтую тэму. Радыёперадач аб Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, сайтаў па дадзенай тэматыцы ў Інтэрнэце, арганізацыі назіраньня за судовымі працэсамі, якія закранаюць правы чалавека. Мерапрыемствы павінны мець невялікі бюджэт (да 5 тыс. даляраў ЗША). Але, тым не менш, несьці важны ўнёсак у прапаганду правоў чалавека ў Беларусі.