Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На сэсіі ПА АБСЭ Беларусь будзе прадстаўляць толькі апазыцыя
11:16, 20/02/2002

Дэлегацыя Беларусі наведае сёньня Вену, дзе 21-22 лютага будзе праходзіць зімовая сэсія Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. У склад дэлегацыі ўваходзяць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня жаночай партыі “Надзея” Валянціна Палевікова й намесьнік старшыні беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Ўладзімер Нісьцюк. Яны будуць мець у Вене статус назіральнікаў.

Напярэдадні ад’езду кіраўнік дэлегацыі Лябедзька заявіў, што “мэта візыту простая — беларускае пытаньне ў Вене павінна гучаць, якім бы фармат ягонага разгляду ня быў”.

Беларуская дэлегацыя мае намер пераканаць міжнародных парлямэнтараў у тым, каб пакінуць за Вярхоўным Саветам права прадстаўляць Беларусь у міжнародных арганізацыях, бо “Вярхоўны Савет застаецца ў краіне апошнім легітымным парлямэнтам”. Што да цяпершаняга парлямэнту – “нацыянальнага сходу”, то ён нелегітымны.

Дэлегацыя ад “нацыянальнага сходу” – органу, які застаецца непрызнаным АБСЭ, ня будзе прымаць удзел у працы Парлямэнцкай Асамблеі. Анатоль Малафееў, які ачольвае ў ніжняй “палаце” камісію па міжнародных справах, заявіў, што адмова ад паездкі ў Вену выклікана адсутнасьцю ў парадку дня сэсіі “беларускага пытаньня”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: