Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларускі ўрад узмацняе барацьбу з прэсай
11:19, 21/02/2002, Radio Free Europe / Radio Liberty

Урад Беларусі распачынае кампанію, накіраваную супраць незалежных СМІ, якія прадставілі плятформы апазыцыйных кандыдатаў у час апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у верасьні. Пра гэта казалі чатыры журналіста, якія выступалі на нядаўнім брыфінгу ў Вашынгтонскім офісе Радыё Свабоды. Урад зараз перасьледуе рэдактараў і журналістаў, распачынаючы крымінальныя справы паводле закону аб паклёпе; акрамя таго, уводзяцца новыя працэдуры ліцэнзаваньня, распачынаецца эканамічная дыскрымінацыя й абмяжоўваецца доступ да інфармацыі.

 ПАЛIТЫКА 

АГП заклікае да салідарнасьці з патэнцыйнымі палітвязьнямі
11:18, 21/02/2002

“Апошнім часам праваахоўчыя органы праяўляюць незвычайную актыўнасьць ў пытаньні абароны гонару й годнасьці грамадзяніна Лукашэнкі. Распачатыя крымінальныя справы адносна сябра АГП Натальлі Брэль (Рэчыца), журналістаў Мікалая Маркевіча й Паўла Мажэйкі (Горадня), пяцёх маладых актывістаў руху ЗУБР са Шклову. Аб’яднаная грамадзянская партыя разглядае такія дзеяньні ўладаў як дыскрымінацыю грамадзян па палітычных поглядах”,- з такой заявай выступіла сёньня Аб’яднаная грамадзянская партыя Беларусі. АГП зьвяртае ўвагу: усе крымінальныя справы распачатыя адносна рэгіянальных актывістаў і журналістаў, што, на думку партыі, можна разглядаць як крыжовы паход улады па рэгіёнах краіны перад мясцовымі выбарамі. АГП заклікаў ўсе палітычныя партыі, грамадзкія аб’яднаньні, міжнародныя арганізацыі праявіць салідарнасьць з патэнцыйнымі палітвязьнямі й выступіць адзіным фронтам у абарону іхных правоў і асабліва права на свабоду.

Беларускія судзьдзі будуць прысягаць Лукашэнку
11:17, 21/02/2002

ІІ Зьзд судзьдзяў рэспублікі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі праходзіць сёньня ў Менску. Напярэдадні зьезду Лукашэнка падпісаў шэраг дакумэнтаў, якія “должны способствовать повышению эффективности деятельности судов и судейского корпуса”. Згодна паведамленьню прэсавага сакратара Лукашэнкі Натальлі Пяткевіч, зараз судзьдзі агульных і гаспадарчых судоў Беларусі пры ўступленьні на пасаду павінны прынесьці прысягу. Гэта працэдура, якая выходзіць за рамкі унутрыведамственнай, прызваная падкрэсьліць “особую ответственность судей при осуществлении ими правосудия”. Судзьдзяў вышэйшых судовых інстанцый – Вярхоўнага й Вышэйшага гаспадарчых судоў – будзе прыводзіць да прысягі асабіста Аляксандар Лукашэнка.

Гендырэктара “Балтики” не запрасілі на сустрэчу з Лукашэнкам
11:16, 21/02/2002, АБН

Генэральны дырэктар ААТ “Пивоваренная компания "Балтика” Таймураз Балоеў не атрымоўваў запрашэньня на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам для рашэньня пытаньня аб далейшым лёсе праекту “Крыніца”. Як паведамілі ў прэсавай службе “Балтики”, пра тое, што 19 лютага павінна была адбыцца сустрэча Балоева і Лукашэнкі, сам генэральны дырэктар “Балтики” даведаўся з прэсы.

Лукашэнка незадаволены працай Мінпраму
11:15, 21/02/2002

Пра гэта беларускі лідэр паведаміў на сустрэчы са старшынёй Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатолем Тозікам. Тозік даклаў Лукашэнку пра ход правядзеньня праверак прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” і Міністэрства аховы здароўя, а таксама аб выніках аналізу фінанасава-гаспадарчай дзейнасьці асобных буйных прадпрыемстваў, такія як Менскі трактарны завод й Беларускі металюргічны завод. Лукашэнка адзначыў неэфектыўную працу Міністэрства прамысловасьці й асабіста міністра па ліквідацыі негатыўных тэндэнцыяў у дзейнасьці падведамственных прадпрыемстваў. Лукашэнка нагадаў Анатолю Тозіку на неабходнасьць узмацненьня кантролю за выкананьнем ягоных даручэньняў.

Да крымінальнай адказнасьці прыцягнутыя 104 работнікі міліцыі
11:14, 21/02/2002

У 2001 годзе да крымінальнай адказнасьці прыцягнутыя 104 работнікі міліцыі і 30 супрацоўнікаў мытні. Пра гэта паведаміў на ІІ Зьезьдзе судзьдзяў Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Беларускі лідэр заявіў, што на дадзены час праводзіцца праверка працы судоў розных раёнаў рэспублікі й Менску. Паводле ейных вынікаў Лукашэнка паабяцаў правесьці нараду прадстаўнікоў праваахоўчых органаў з удзелам судзьдзяў рэспублікі. “Не обижайтесь, но спрос будет очень жесткий”, -- паабяцаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Менск з працоўным візытам наведае дэлегацыя КНР
11:13, 21/02/2002

1-2 сакавіка 2002 году ў Менску з працоўным візытам будзе знаходзіцца дэлегацыя КНР на чале з намесьнікам міністра замежных справаў КНР Лі Чжаасінам. Мэтай візыту зьяўялецца правядзеньне кансультацыяў паміж замежнапалітычнымі ведамствамі Беларусі й Кітаю. Плянуецца разглядзець стан і далейшыя пэрспэктывы беларуска-кітайскіх стасункаў. Заплянаваныя сустрэчы намесьніка Міністра замежных справаў КНР з першым намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Васілём Пугачовым, шэраг сустрэч у “палаце прадстаўнікоў” і з іншымі афіцыйнымі асобамі.

Цьвёрдыя шанцы прайсьці ў парлямэнт Украіны маюць 6 партыяў і блёкаў
11:12, 21/02/2002, www.for-ua.com

Калі б выбары ў Вярхоўную раду Ўкраіны адбыліся ў бліжэйшыя выходныя, у парлямэнт прайшлі б 6 партыяў і блёкаў. У прыватнасьці блёк Віктара Юшчанкі «Наша Украина»і Камуністычная партыя атрымалі б па 18% галасоў, СДПУ(О) – 8,5%, Партыя зялёных Украіны – 7%, блёк «За адзіную Ўкраіну» і аб`яднаньне «Жанчыны за будучыню» - па 5%. Такія дадзеныя былі атрыманыя ў выніку сацыялягічнага апытаньня, праведзенага фірмай «Соцыс» і фондам «Дэмаратычныя ініцыатывы» з 1 па 7 лютага 2002 году.

Штаб па пытаньнях севу й уборкі ўраджаю
11:11, 21/02/2002

створаны распараджэньнем прэм’ер-міністра Беларусі Генадзя Навіцкага. Мэта ягонай дзейнасьці – каардынацыя працы рэспубліканскіх й мясцовых органаў дзяржкіраваньня па забесьпячэньні падрыхтоўкі і якаснага правядзеньня пасяўной, нарыхтоўкі кармоў, уборкі зерня і іншых прац у сельскагаспадарчай вытворчасьці. У склад штабу, які ачоліў віцэ-прэм’ер Аляксандар Папкоў, увайшло 15 чалавек, у тым ліку міністар сельскай гаспадаркі й харчаваньня Міхаіл Русы, міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Лявонці Харужык, намесьнік міністра фінансаў Аляксандар Гаўрушаў. Адпаведныя штабы й апэратыўныя групы будуць таксама заарганізаваныя ў абласьцях і раёнах краіны.

Жонкі рэпрэсаваных палітыкаў зьвярнуліся да прэзыдэнта ЗША
11:10, 21/02/2002

Сустрэча жонак рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў Ірыны Красоўскай, Сьвятланы Завадзкай і Тацяны Клімавай з намесьнікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Стывенам Пайфэрам адбылася сёньня ў Менску. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сытуацыя з расьследаваньнем у Беларусі “гучных справаў”, якая была ахарактарызаваная бакамі як песмістычная – вэрсія аб палітычным выкраданьні апанентаў рэжыму не дасьледуецца, а на іхныя сем’і аказваецца псыхалягічны ўціск, у сувязі з чым сям’я Генадзя Карпенкі вымушаная была пакінуць краіну. Жонкі апазыцыянэраў таксама адзначылі падтрымку, якая аказваецца рэжыму Лукашэнкі Расеяй, а паколькі Ўладзімер Пуцін ў бліжэйшы час мае намер сустрэцца з Джорджам Бушам, яны перадалі прэзыдэнту ЗША ліст з просьбай падняць на гэтай сустрэчы пытаньне аб палітычных рэпрэсіях у Беларусі. Чытайце цалкам тэкст ліста жонак рэпрэсаваных палітыкаў да амэрыканскага прэзыдэнта.

Беларусь – у паўфінале!
11:09, 21/02/2002

У спаборніцтвах хакеістаў на Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці адбылася сэнсацыя. Зборная Беларусі выйграла зь лікам 4:3 у мацнейшай каманды Швэцыі і выйшла ў паўфінал. Аргкамітэт Хартыі’97 віншуе хакеістаў Нацыянальнай зборнай Беларусі з заслужанай перамогай у чвэрцьфінале хакейнага турніру і жадае беларусам прабіцца ў фінал.

Беларусь можа прыпыніць сваё членства ў АБСЭ
11:08, 21/02/2002

У беларускім Міністэрстве замежных справаў прапрацоўваецца магчымасьць прыняцьця рашэньня аб прыпыненьні членства Беларусі ў АБСЭ. Пра гэта паведамілі дасьведчаныя крыніцы ў Менску. Аднак афіцыйныя прадстаўнікі МЗСу пакуль устрымліваюцца ад камэнтараў. Згодна тэксту заявы сталага прадстаўніка Беларусі ў АБСЭ Віктара Гайсёнка ў адрас старшыні АБСЭ, Менск крытычна ставіцца да дзейнасьці Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, кіраўніцтва якой, на думку Беларусі, дапускае “праяву падвойных стандартаў і адкрыты прававы нігілізм, пагарду да дакумэнтаў, прынятых самой Парлямэнцкая асамблеяй”, – паведамляе Газета.Ru.

Удзельнік акцыі пратэсту асуджаны на 10 сутак арышту
11:07, 21/02/2002

За ўдзел у шэсьці ў дзень Сьвятога Валянціна актывіст Маладога Фронту Васіль Парфенкаў асуджаны на 10 сутак арышту. Астатнія затрыманыя ўдзельнікі шэсьця павінны заплаціць вялікія штрафы, якія ў агульнай суме складаюць 4 мільёны 450 тысячаў рублёў. 10 сутак арышту сталі апошнім прысудам у справе затрыманых за сьвяткаваньне Дня Сьвятога Валянціна. Больш за дваццаць непаўнагадовых удзельнікаў акцыі будуць судзіць у камісіях па справах непаўнагадовых у выканкамах. Іхныя бацькі таксама павінны будуць заплаціць штрафы.

На Гомельшчыне арыштавалі адказных за надзвычайныя сытуацыі
11:06, 21/02/2002

Гомельскім упраўленьнем камітэту арганізаванай злачыннасьці й карупцыі арыштаваныя два адказных супрацоўнікі Гомельскага ўпраўленьня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. За краты трапілі начальнік службы забесьпячэньня ўпраўленьня Аляксей Маскальчук і намесьнік кіраўніка Буда-Кашалёўскай ратавальнай службы Мікалай Залескі.

Вырас тарыф на перакачку расейскага газу ў Беларусь
11:05, 21/02/2002

Тарыф на транспартыроўку газу ўнутры краіны й пры перакачцы расейскага газу ў Беларусь для незалежных вытворцаў з 1 сакавіка вырасьце на 20 адсоткаў. Такое рашэньне прыняла ў сераду Фэдэральная энэргетычная камісія. Паводле словаў старшыні ФЭК Георгія Кутавога, 14 сакавіка ўрад на сваім паседжаньні яшчэ раз будзе разглядаць інвэстыцыйную праграму “Газпрому”.

Новы год без заробку сустрэлі 100 000 гомельцаў
11:04, 21/02/2002, www.praca.by

Згодна паведамленьню Гомельскага абласнога ўпраўленьня статыстыкі, на пачатак лютага прыкладна кожны шосты працуючы атрымаў часткова ці не атрымаў увогуле заробак у новым годзе. Нягледзячы на запэўваньні перад новым годам, статыстыкі сьведчаць: сьвята сустракалі без заробленых грошай каля 100 тысячаў чалавек.

Шахцёры маюць намер пачаць калектыўную працоўную спрэчку
11:03, 21/02/2002

Салігорскія шахцёры маюць намер пачаць калектыўную працоўную спрэчку з наймальнікам адносна безнаяўнага пералічэньня членскіх прафсаюзных унёскаў. 19 лютага, канфэрэнцыя “Белхімпрафсаюзу” РУП “Беларускалій” зацьвердзіла патрабаваньні да наймальніка. Шахцёры патрабуюць ад кіраўніцтва прадпрыемства захаваньня калектыўнай дамовы. І, у прыватнасьці, пункту аб утрыманьні з заробку членскіх прафсаюзных унёскаў згодна пададзеных работнікамі заявам і безнаяўным іхнага пералічэньня наконт прафсаюзнай арганізацыі “Белхімпрафсаюзу”. У выпадку адмоўнага адказу згодна дзейснаму заканадаўству будзе распачатая працэдура калектыўнай працоўнай спрэчкі.

Узровень беспрацоўя штучна стрымліваецца
11:02, 21/02/2002

Калі за першае паўгодзьдзе мінулага году ўзровень беспрацоўя на Гомельшчыне складаў 2,4 адсоткі, то за ўвесь 20001 год – 2,6 адсоткі. Рост невялікі. Так, у першым паўгодзьдзі 21,4 тысячы чалавек працавалі ў рэжыме няпоўнага працоўнага часу, каля 7 тысячаў знаходзіліся па ініцыятыве адміністрацыі ў адпачынках без захаваньня заробку. Згодна вынікам году паказчыкі нашмат большыя: 36,5 і 26,9 тысячаў чалавек адпаведна.

У Менску ў сутарэньнях жылога дому знойдзены балён з іртуцьцю
11:01, 21/02/2002

Балён з 50 кіляграмамі іртуці знайшлі жыхары ў сутарэньнях дому №105 па Партызанскім праспэкце Менску. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэньня, дасталі небясьпечную знаходку з кучы будаўнічага сьмецьця. На шчасьце, балён быў гэрметычна ўпакованы, і разьліву металю не адбылося. У супраціўным выпадку, давялося б правесьці эвакуацыю ўсіх жыхароў дому, каб не дапусьціць атраўленьня шкоднымі для здароўя парамі, а сам будынак доўга рамантаваць. Па факце злачынства вядзецца сьледзтва.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: