Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вырас тарыф на перакачку расейскага газу ў Беларусь 11:05, 21/02/2002
Тарыф на транспартыроўку газу ўнутры краіны й пры перакачцы расейскага газу ў Беларусь для незалежных вытворцаў з 1 сакавіка вырасьце на 20 адсоткаў. Такое рашэньне прыняла ў сераду Фэдэральная энэргетычная камісія. Паводле словаў старшыні ФЭК Георгія Кутавога, 14 сакавіка ўрад на сваім паседжаньні яшчэ раз будзе разглядаць інвэстыцыйную праграму “Газпрому”.
У апошнія месяцы прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў казалі аб тым, што ў краіне неабходна ствараць паўнавартасны рынак газу, які мае на мэце продаж гэтага віду паліва па свабодных коштах, а таксама існаваньне на рынку некалькіх незалежных і раўнапраўных вытворцаў-прадаўцоў. Рашэньне ўрадавай тарыфнай камісіі ў сераду на першы погляд ня ўпісваецца ва ўрадавы курс. Менавіта так ацанілі сытуацыю прадстаўнікі галоўных патэнцыйных канкурэнтаў “Газпрому” – прысутныя на праўленьні спэцыялісты нафтавых кампаніяў “Роснефть” і “ЛУКОЙЛ” і газавай кампаніі “ИТЕРА”. Аднак, як заявіў “Известиям” намесьнік старшыні ФЭК па газавай галіне Алег Жылін, тарыфы на транспартыроўку газу, здабытага незалежна ад газавага манапаліста, падвысіліся ня так значна: “Палітыка ствараць газавы рынак у краіне сапраўды ёсьць, і мы ад яго не адыходзім. Але ёсьць яшчэ і рэальнае жыцьцё. Сёньня дзьве траціны газу, здабытага ў Расеі, прадаецца расейскім спажыўцам, а рэалізацыя газу ўнутры краіны прыносіць “Газпрому” толькі пятую частку ад усёй выручкі. Павышэньне тарыфаў на 20% не дазволіць “Газпрому” наблізіцца да рэальнага кошту газу”.
Па заяве сп.Кутавога, тарыфы на пракачку газу для незалежных вытворцаў не пераглядаліся з 1999 году. Зараз гэты тарыф складае 10 рублёў за 1 тысячу кубамэтраў, пракачаную на 100 км. Прадстаўнікі “Газпрому” на паседжаньні камісіі казалі аб тым, што сярэдні кошт газу для расейскіх спажыўцоў складае каля 15 даляраў, тады як транспарціроўка “незалежнага” газу зараз складае 0,8 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў на 100 км. Ён ня быў праіндэксаваны. “Калі хтосьці зь незалежных захоча пастаўляць газ на экспарт, то кошт застанецца ранейшым”, -- заявіў Жылін.