Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жонкі рэпрэсаваных палітыкаў зьвярнуліся да прэзыдэнта ЗША
11:10, 21/02/2002

Сустрэча жонак рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў Ірыны Красоўскай, Сьвятланы Завадзкай і Тацяны Клімавай з намесьнікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Стывенам Пайфэрам адбылася сёньня ў Менску. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сытуацыя з расьследаваньнем у Беларусі “гучных справаў”, якая была ахарактарызаваная бакамі як песмістычная – вэрсія аб палітычным выкраданьні апанентаў рэжыму не дасьледуецца, а на іхныя сем’і аказваецца псыхалягічны ўціск, у сувязі з чым сям’я Генадзя Карпенкі вымушаная была пакінуць краіну. Жонкі апазыцыянэраў таксама адзначылі падтрымку, якая аказваецца рэжыму Лукашэнкі Расеяй, а паколькі Ўладзімер Пуцін ў бліжэйшы час мае намер сустрэцца з Джорджам Бушам, яны перадалі прэзыдэнту ЗША ліст з просьбай падняць на гэтай сустрэчы пытаньне аб палітычных рэпрэсіях у Беларусі. Чытайце цалкам тэкст ліста жонак рэпрэсаваных палітыкаў да амэрыканскага прэзыдэнта.

Сп. Джорджу Бушу

Прэзыдэнту Злучаных Штатаў Амэрыкі

Паважаны спадар Прэзыдэнт,

Мы, жонкі зьніклых бяз зьвестак і асуджаных грамадзкіх дзеячоў Беларусі зьвяртаемся да вас з просьбай падняць пытаньне пра лёс нашых мужоў на вашай надыходзячай сустрэчы з Уладзімерам Пуціным.

Падзеі 11 верасьня 2001 прымусілі сьвет скалыхнуцца. Мы, разам з усімі людзьмі добрай волі, лічым гэтую трагедыю нашай ўласнай. Мы лепш за іншых разумеем пачуцьці сем’яў, чые сваякі загінулі пад Сусьветным Гандлёвым Цэнтрам. Гэтыя людзі сталі ахвярамі тэрарызму. Нашыя сем’і таксама зьяўляюцца ахвярамі тэрору ў Беларусі. У нашай краіне, якой кіруе апошні дыктатар Эўропы Аляксандар Лукашэнка, бяз зьвестак зьнікаюць асноўныя палітычныя апаненты рэжыму.

У пэрыяд 1999-2000г. напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі адбылося некалькі нетлумачальных інцыдэнтаў.

Генадзь Карпенка, віцэ-сьпікер беларускага Парлямэнту, незаконна разагнанага ў 1996г, старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэту (ценявы ўрад) памёр пры загадкавых абставінах 6-га красавіка, 1999г.

Юры Захаранка, віцэ-прэзыдэнт беларускага Парлямэнту, старшыня Цэнтрвыбаркаму і Анатоль Красоўскі, бізнэсовец, які аказваў фінансаваю падтрымку апазыцыі, быў выкрадзены 16 верасьня 1999г.

Зьміцер Завадзкі, апэратар расейскага тэлеканалу ГРТ, быў выкрадзены 7 ліпеня, 2000г.

Андрэй Клімаў, дэпутат разагнанага ў 1996 г.Парлямэнту, член Камісіі па канстытуцыйных парушэньнях, зьдзейсьненых прэзыдэнтам РБ, які ініцыяваў працэдуру імпічмэнту Лукашэнкі, знаходзіцца за кратамі з 11 лютага 1998г.

Крымінальнае расьследаваньне сьмерці Генадзя Карпенкі, які быў галоўным апанентам і рэальным супернікам Лукашэнкі як прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта, не праводзілася. Зьнікненьні Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага па-ранейшаму не расьсьледаваныя. Пяцёра ўрадавых чыноўнікаў, якія займаліся расьсьледаваньнем гэтых зьнікненьняў, былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Некаторыя зь іх публічна абвінавацілі Лукашэнку ў тым, што ён стварыў эскадроны сьмерці, адказныя за выкраданьні й забойствы нашых мужоў. Лукашэнка прызначыў камандзіра эскадрону сьмерці на пасаду генэральнага пракурора.

Наша хадайніцтва аб незалежным расьсьледаваньні гэтых злачынстваў ігнаруецца. Мы мяркуем, што праўда будзе раскрытай, толькі калі міжнародная супольнасьць, уключна з Расеяй, будзе працягваць настойваць на правядзеньні незалежнага міжнароднага расьследаваньня. Пытаньне зьнікненьняў і палітычных рэпрэсіяў - адно з самых важных для беларусаў, і зьяўляецца першым прыкладам таго, навошта Беларусі патрэбныя дэмакратычныя перамены. Дэмакратычныя пераўтварэньні ў нашай краіне залежаць ад уплыву вашай краіны й Расеі, якія застаюцца найбольш моцнымі краінамі ў сьвеце.

Мы верым, што калі вы разам з іншымі міжнароднымі лідэрамі ўзьніміце наша пытаньне падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Пуціным, гэта будзе эфектыўны спосаб данесьці да публікі інфармацыю аб зьніклых і асуджаных беларускіх палітыках.

Мы вельмі просім Вас ўзьняць гэтае пытаньне й перадаць копію ліста сп.Пуціну, паколькі беларускі ўрад карыстаецца падтрымкай Расеі і прэзыдэнт Пуцін здолее на яго паўплываць.

Мы дзякуем за вашу сталую падтрымку дэмакратыі й правоў чалавека на Беларусі. Катэгарычная пазыцыя, якой прытрымліваецца ваш урад па праблеме зьнікненьняў, атрымала сур’ёзны эфект для Беларусі. Мы спадзяемся на вашу дапамогу, дзякуючы якой тое, што адбылося з намі ніколі не непаткае іншых беларускіх грамадзян.

Шчыра вашыя,

Людміла Карпенка,

Вольга Захаранка,

Зінаіда Ганчар,

Ірына Красоўская,

Сьвятлана Завадзкая,

Тацьцяна Левановіч-Клімава.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: