Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гендырэктара “Балтики” не запрасілі на сустрэчу з Лукашэнкам 11:16, 21/02/2002, АБН
Генэральны дырэктар ААТ “Пивоваренная компания "Балтика” Таймураз Балоеў не атрымоўваў запрашэньня на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам для рашэньня пытаньня аб далейшым лёсе праекту “Крыніца”. Як паведамілі ў прэсавай службе “Балтики”, пра тое, што 19 лютага павінна была адбыцца сустрэча Балоева і Лукашэнкі, сам генэральны дырэктар “Балтики” даведаўся з прэсы.
Нагадаем, што ўчора некаторыя СМІ распаўсюдзілі паведамленьне аб тым, што нарада ў Аляксандра Лукашэнкі па інвэстыцыйным праекце кампаніі “Балтика” на беларускім заводзе “Крыніца” 19 лютага не адбылася, паводле афіцыйнай вэрсіі, з-за поўнага працоўнага графіку беларускага лідэра.
На мінулым тыдні ААТ “Пивоваренная компания "Балтика” зьвярнулася ў Міжнародны камэрцыйны арбітражны суд пры гандлёва-прамысловай палаце Расеі з зыскам супраць менскага півавараннага заводу “Крыніца”. “Балтика” патрабуе ад беларускага ўраду вярнуць 10 млн.даляраў, укладзеных ў рэканструкцыю заводу “Крыніца”. Гэтае патрабаваньне ўзьнікла ў сувязі з тым, што ўрад Беларусі ўжо некалькі месяцаў не дае ніякага адказу на прапанову “Балтики” правесьці дадэмісію акцыяў “Крыніцы” для атрыманьня ейнага кантрольнага пакету. Нагадаем, што інвэстыцыі ў рэканструкцыю “Крыніцы” пецярбургская кампанія пачала ў сярэдзіне 2001 году і на дадзены момант уклала ў завод больш за 10 млн.даляраў. За два гады плянавалася ўкласьці ў завод 50 млн.даляраў і падвоіць ягоную магутнасьць.