Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чыя зборная “даражэй”?
11:02, 22/02/2002, NHL.ru

Пра сэнсацыйную перамогу беларусаў над швэдамі гаварылася ўжо больш чым дастаткова. Засталося толькі параўнаць гадавыя бюджэты двух зборных. Аказваецца, каштарысная ведамасьць скандынаваў у 45 разоў большая за даходы беларускіх хакеістаў! А будучыя супернікі нашых бліжэйшых суседзяў, канадцы, “даражэй” за спартоўцаў Уладзімера Крыкунова ажно ў 125 разоў.

Бясспрэчнымі лідэрамі па заробках сярод алімпійцаў зьяўляюцца ігракі зборнай Канады. Толькі аклад адной брыгады варатароў гэтай каманды складае бюджэт усёй “Тампы”. Усяго толькі два ігракі ў складзе зборнай родапачынальнікаў хакею атрымоўваюць менш за адзін мільён даляраў у год. Гэта Сайман Ганье з «Філядэльфіі» (975 тыс.) і прадстаўнік “Эдмантону» Эрык Бруэр (907 тыс.).

Далей ідуць амэрыканцы з Дагам Уэйтам, Джонам Леклерам і Брайанам Лічам у першых шэрагах. На ўсіх гэтая троіца атрымоўвае амаль 27 мільёнаў, а каманду “цягнуць” долу Том Барасо (600 тыс.) і Майк Ёрк (675 тыс).

На трэцім месцы разьмесьціліся зборная Расеі, якую ачольвае Павал Бурэ (10 млн.) і Аляксей Яшын (6,55 млн). А замыкае своеасаблівы табель аб рангах зборная Беларусі, якая атэставаная толькі дзякуючы адзінаму прадстаўніку ў НХЛ Руслану Салею.

Рэйтынг нацыянальных зборных па сумарнаму гадавому даходу ігракоў у НХЛ:

1. Канада – 118,5 млн. даляраў

2. ЗША – 97,2 млн. даляраў

3. Расея – 57 млн. даляраў

4. Чэхія – 50,7 млн. даляраў

5. Швэцыя – 44,7 млн. даляраў

6. Фінляндыя – 32,7 млн. даляраў

7. Нямеччына – 1,8 млн. даляраў

8. Беларусь – 950 тыс. даляраў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: