Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польшча нагадала Беларусі пра парушэньні правоў чалавека
11:05, 22/02/2002

У Харкаве, у час спатканьня кіраўнікоў радаў бясьпекі Беларусі, Расеі, Польшчы і Ўкраіны, прадстаўнікі Польшчы нагадалі сваім беларускім калегам пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. “Мы зьвярнулі ўвагу кіраўніка Рады бясьпекі Беларусі на парушэньні правоў чалавека ў ягонай краіне”, - паведаміў учора журналістам кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Марэк Сівец. Кіраўнік польскага бюро нацыянальнай бясьпекі таксама дадаў, што ліст ад жонак зьніклых беларускіх палітыкаў, які атрымаў прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі ў студзені, не застанецца без адказу.

Нагадаем, что напярэдадні студзеньскага візыту ў Варшаву прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, жонкі зьніклых беларускіх апазыцыйных палітыкаў накіравалі Аляксандру Квасьнеўскаму ліст з просьбай узьняць у часе перамоваў з расейскім прэзыдэнтам праблемы высьвятленьня лёсу зьніклых палітычных апанэнтаў Аляксандара Лукашэнкі, бо, на іх думку, у гэтай справе шмат залежыць ад пазыцыі Расеі.

У часе перамоваў, Аляксандар Квасьнеўскі перадаў Уладзімеру Пуціну згаданы ліст ды выказаў спадзяваньне, што расейскае кіраўніцтва не пакіне гэтую праблему без увагі, паведамляе Радыё Свабода.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: