Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША абвінавачваюць Беларусь у продажы зброі краінам-ізгоям
11:07, 22/02/2002

ЗША лічаць, што Менск прадае зброю так званым краінам-ізгоям і тэрарыстычным рэжымам, сказаў у чацьвер намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразыі Стывен Пайфэр, перадае Reuters. “Падставаю для хваляваньня ўраду ЗША зьяўяляюцца неадназарозовыя паведамленьні з крыніц, якія заслугоўваюць даверу, аб тым, што Беларусь удзельнічае ў пастаўках зброі дзяржавам ці арганізацыям, што падтрымоўваюць тэрарызм”, - заявіў Пайфэр па выніках трохдзённай місіі ў Менску. Дзярждпартамэнт таксама заявіў, што Беларусь займаецца вайсковай падрыхтоўкай асобаў, зьвязаных зь дзяржавамі-ізгоямі. У прыватнасьці, паводле словаў Пайфэра, восеньню 2001 году ў Беларусі прайшлі падрыхтоўку афіцэры з Іраку, якія праходзілі навучаньне для працы зь зянітна-ракетным комплексам С-300. “Ірак можа выкарыстоўваць гэтыя комплексы толькі з адной мэтай – зьбіваць самалёты ЗША, якія патрулююць тэрыторыю Іраку паводле мандату ААН”, -- сказаў Пайфэр.

Місія дзярждэпартамэнту на сустрэчах з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі Уралам Латыпавым, міністрам абароны Леанідам Мальцавым, міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым заклікала Менск спыніць пастаўкі ўзбраеньня краінам-тэрарыстам і іхным магчымым пасярэднікам, а таксама зрабіць празрыстым працэс продажу ўзбраеньняў.

Афіцыйны Менск у чацьвер ня даў ніякіх камэнтароў аб візыце місіі Дзярждэпартамэнту ЗША. Змаўчала і беларуская тэлевізія.

Беларусь, якая зьяўляецца адным з буйных пастаўшчыкоў зброі на сусьветным рынку, катэгарычна адмаўляе датычнасьць да пастаўкі ўзбраеньняў тэрарыстычным рэжымам у абход санкцыяў ААН.

Аляксандар Лукашэнка, якога ЗША пасьля выбараў 2001 году назвалі “апошнім дыктатарам у Эўропе” кажа, што насуперак палітычнай ізаляцыі Захаду падтрымоўвае цесныя эканамічныя й палітычныя кантакты з Іракам, Лібіяй, іншымі краінамі блізусходняга рэгіёну, Кубай.

Лукашэнка абменьваецца лістамі з прэзыдэнтам Іраку Садамам Гусэйнам і ў канцы 2001 году чакаў лібійскага лідэра Муамара Кадафі з афіцыйным візытам, які быў адкладзены.

Паводле словаў Пайфэра, Менск пасьля перамогі на выбарах Лукашэнкі праігнараваў заклікі Захаду да дэмакратычных рэформаў, палітычная сытуацыя ў краіне пагоршылася.

Аднак Вашынгтон разьлічвае на станоўчы ўплыў Расеі, бліжэйшага палітычнага і эканамічнага саюзьніка Менску, асабліва пасьля сустрэчы Ўладзімера Пуціна й Джорджа Буша ў ЗША, на якой абмяркоўвалася і “беларускае пытаньне”.

"Пытаньне Беларусі абмяркоўвалася на ранча ў Тэхасе. Беларусь можа апынуцца ў хвасьце зьменаў, што адбываюцца ня толькі на Захадзе, але і на ўсходзе, у Расеі", -- сказаў Пайфэр.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: