Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ліквідуецца яшчэ адна няўрадавая арганізацыя
11:08, 22/02/2002

Упраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму падало ў суд зыскавую заяву аб зьліквідаваньні грамадзкага аб`яднаньня "Берасьцейскі абласны цэнтар падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў "Вежа". Прадстаўнікі арганізацыі цяпер рыхтуюцца да судовага працэсу.

Яшчэ летась, 13 верасьня, Упраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму вынесла Цэнтру "Вежа" першае пісьмовае папярэджаньне за дзейнасьць, што быццам бы выходзіць за межы Статуту названага грамадзкага аб`яднаньня. Падставаю для вынясеньня папярэджаньня сталася сацыялягічнае апытаньне, праведзенае "Вежаю" й ініцыятыўнай групаю грамадзянаў, якая завецца "Дзедзіч". Апытаньне праводзілася ў жніўні-верасьні 2001 году.

Як паведамляе Радыё Рацыя, Упраўленьне юстыцыі палічыла, што тэматыка сацыялягічнага апытаньня (грамадзкая думка берасьцейцаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў) выходзіць за межы мэтаў стварэньня грамадзкага аб`яднаньня. Неправамерным прызналі таксама тое, што аб`яднаньне дало права незарэгістраванай групе "Дзедзіч" выступаць у часе апытаньня ад імя "Вежы".

Гэтае рашэньне Ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкаму палічылі абгрунтаваным і Берасьцейскі абласны суд, і Вярхоўны суд Беларусі. 5 кастрычніка 2001 году Ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму вынесла "Вежы" паўторнае папярэджаньне. Матывацыя: незаконнае выкарыстаньне назвы аб`яднаньня, якое не прайшло дзяржаўнае рэгістрацыі. За парушэньне прызналі й выкарыстаньне ў афіцыйных дакумэнтах і на пячатках слова "Берасьцейскі", але ня "Брэсцкі".

Летась у сьнежні Цэнтар "Вежа" распаўсюдзіў інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь "Каліва", які зьяўляецца выключна ўнутраным інфармацыйным выданьнем арганізацыі. Упраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму са спасылкаю на матэрыялы бюлетэня (аб`ява пра рэалізацыю праграмы "Прававая клініка", меркаванай для студэнтаў-юрыстаў) палічыла, што Цэнтар "Вежа" юрыдычна дапамагае насельніцтву, а такая дзейнасьць арганізацыі выходзіць за межы заканадаўства ды супярэчыць статуту грамадзкага аб`яднаньня. На падставе Закона "Аб грамадзкіх аб`яднаньнях" Упраўленьне юстыцыі просіць суд зьліквідаваць "Берасьцейскі абласны цэнтар падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў "Вежа".

Нагадаем, што "Вежа" была зарэгістраваная ў Берасьцейскім аблвыканкаме ў студзені 1998 году, перарэгістраваная ў 1999. Адпаведна статуту, Цэнтар "Вежа" - гэта добраахвотнае грамадзкае аб`яднаньне, якое займаецца інфармацыйна-адукацыйнай дзейнасьцю. "Вежа" - гэта група грамадзянаў, якія ў законным парадку аб`ядналіся для падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў у галіне гуманітарнай адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі, права, рынкавай эканомікі, міжнародных кантактаў і супрацоўніцтва.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: