Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ута Цапф: Лукашэнка распраўляецца са сваімі праціўнікамі
11:15, 22/02/2002

Зімовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ пачала сваю працу з паседжаньня Сталага Камітэту, на якім дэпутатам ПА АБСЭ быў прадстаўлены даклад адмысловай працоўнай групы ПА АБСЭ па Беларусі. У пачатку лютага гэтага году група на чале з Утай Цапф наведала Менск і ў справаздачы прадставіла сваё бачаньне палітычнай сытуацыі ў Беларусі. У сваім выступе кіраўнік працоўнай групы Ута Цапф адзначыла, што “Лукашэнка распраўляецца са сваімі праціўнікамі там, дзе ён іх знаходзіць: у эканоміцы і ў мас-медыя”.

На сэсіі ПА АБСЭ ў якасьці назіральнікаў прысутнічаюць прадстаўнікі ад апазыцыі. Дэлегацыя афіцыйнага Менску не атрымала запрашэньне. Гэтае рашэньне выкліканае непрызнаньнем статусу “нацыянальнага сходу” Беларусі, дэпутаты якога абраныя недэмакратычным шляхам.

Адзін з членаў беларускай дэлегацыі, лідэр Абя’днанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што абмеркаваньне тычылася, у прыватнасьці, статусу кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі. Справа ў тым, што афіцыйны Менск лічыць ейны мандат вычарпленым і адмаўляе ў падаўжэньні ейных паўнамоцтваў. Супрацьлеглай пазыцыі трымаецца кіраўніцтва АБСЭ. Таму, паводле словаў Лябедзькі, падчас дыскусыі Ута Цапф нагадала аб сытуацыі, што склалася вакол КНГ. Гэта ўсімі ацэньваецца як вельмі трывожны фактар, без станоўчага рашэньня якога ні пра які статус Беларусі ў парлямэнцкай асамблеі АБСЭ “размаўляць ня будуць”.

Спроба сьпікера Дзярждумы Расеі Генадзя Селязьнёва навязаць на паседжаньні Сталага Камітэту дыскусію аб прызнаньні "нацыянальнага сходу" посьпеху ня мела. Кіраўніка Думы падтрымаў толькі прадстаўнік Казахстану, які аптымістычна заявіў, што апошнім часам “Беларусь зрабіла вялікі крок наперад па дэмакратызацыі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: