Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рада Бясьпекі ААН занепакоеная парушэньнямі Беларусяй санкцыяў у адносінах да Іраку 11:17, 22/02/2002
Сябры Рады Бясьпекі ААН абмеркавалі паведамленьні ў прэсе аб тым, што ўлады Беларусі правялі курсы падрыхтоўкі для ірацкіх афіцэраў, што ёсьць парушэньнем санкцыяў ААН у адносінах да Іраку. Аб гэтым Радыё Свабода паведаміў дыплямат з Рады Бясьпекі. У кастрычніку 2001 году “Белорусская Деловая газета” паведаміла, што 10 ірацкіх афіцэраў былі запрошаныя мінулай восеньню на падрыхтоўчыя курсы ў Беларусь. Дыплямат заявіў, што Рада Бясьпекі вернецца да гэтага пытаньня і можа запатрабаваць тлумачэньняў ад беларускага ўраду.