Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады Магілёву забаранілі мітынг, шэсьце й пікет працоўных 11:03, 25/02/2002
Магілёўскі гарвыканкам адмовіўся даць дазвол мясцовым працоўным на правядзеньне 23 лютага мітынгу, шэсьця й пікетаваньня. Працоўныя плянавалі выказаць пратэст супраць парушэньня працоўнага заканадаўства. Заявы ў гарвыканкам падпісалі працоўныя пяці прадпрыемстваў гораду. Большая частка з тых, хто падпісаў, -- прадстаўнікі будаўнічага трэсту №12. Падпісанты пратэставалі супраць затрыманьня заробкаў, благіх умоваў працы й невыкананьня калектыўных дамоваў з боку адміністрацыі. Арганізатары таксама патрабавалі выплаты магілёўскім будаўнікам ў Падмаскоўі грошай.
Як вядома, абласны суд не задаволіл зыск да адміністрацыі трэсту з патрабаваньнем выплаціць сутачныя за кожны дзень працы ў Расеі і даплаціць да ўзроўню сярэднемясцовага магілёўскага заробку.
Чынавенства зьдзівілася - чаму мітынг пажадалі праводзіць у Дзень абаронцы Айчыны. Працоўныя патлумачылі, што лічаць 23 лютага не сьвятам. А звычайным непрацоўным днём. Яны лічаць, што час і месца правядзеньня мітынгу вызначылі адмоўнае рашэньне ўладаў. Ініцыятары акцыі плянавалі правесьці пікетаваньне на плошчы Леніна, шэсьце—на вуліцы Першамайскай і мітынг – на Савецкай.
Улады адмовіліся даць дазвол на правядзеньне акцыі ў любым месяцы гораду на той падставе, што арганізатары ня вызначылі адказных за іхнае правядзеньне.