Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сыходзьце самі або дапаможам
11:06, 25/02/2002, "Народная воля"

У сыстэме аховы здароўя, падобна, працягваюцца кадравыя “чысткі”. Толькі за апошні месяц адразу тры гарадзкія лякарні Менску засталіся без кіраўніцтва. Тры тыдні таму быў звольнены з пасады галоўны доктар 1-ай гарадзкой лякарні Менску Мікалай Андрэеў. Кажуць, што “добразычліўцы” з гарадзкога камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму не адзін раз тэлефанавалі Андрэеву і прасілі напісаць заяву “па ўласным жаданьні”.

Сыходзьце самі або дапаможам

“Народная воля”

У сыстэме аховы здароўя, падобна, працягваюцца кадравыя “чысткі”. Толькі за апошні месяц адразу тры гарадзкія лякарні Менску засталіся без кіраўніцтва. Тры тыдні таму быў звольнены з пасады галоўны доктар 1-ай гарадзкой лякарні Менску Мікалай Андрэеў. Кажуць, што “добразычліўцы” з гарадзкога камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму не адзін раз тэлефанавалі Андрэеву і прасілі напісаць заяву “па ўласным жаданьні”.

Справа ў тым, што больш за год таму ў Дзіцячы хірургічны цэнтар лякарні (ДХЦ) паступіла дарагое мэдычнае абсталяваньне. Каб яго разьмесьціць, неабходна было падрыхтаваць адпаведныя плошчы. У прыватнасьці, зьнесьці перагародкі ў адным з блёкаў цэнтру. Але грошай на рамонт не было. Андрэеў пісаў лісты ў адпаведныя інстанцыі з просьбай вырашыць фінансавыя пытаньні, а абсталяваньне пылілася ў карыдорах лякарні. Перапіска зацягвалася, а тэхніку хтосьці з несьвядомых наведвальнікаў ўзяў і пашкодзіў. Супрацоўнікі фірмы прыехалі ў лякарню і адмовіліся бясплатна чыніць дарагую тэхніку, спасылаючыся на тое, што гарантыйны тэрмін абсталяваньня сышоў. Тады і пачаліся непрыемнасьці ў галоўнага доктара.

Але Андрэеў адмовіўся сам пайсьці ў адстаўку. І тады з Камітэту па ахове здароўя прыйшоў загад аб ягоным звальненьні.

Мікалай Якаўлевіч перакананы, што звольнілі яго незаконна, і таму зьвярнуўся ў суд з заявай, з надзеяй, што праўда атрымае перамогу: у рэшце рэшт, не са сваёй кішэні галоўны доктар дзяржаўнай лякарні павінен браць грошы на мантаж дарагога абсталяваньня.

Літаральна ў той самы час, калі быў звольнены галоўны доктар 1-й лякарні Менску, было рэкамэндавана пакінуць сваё працоўнае месца і галоўнаму доктару 10-й сталічнай лякарні Язэпу Ржэускаму. Паводле неафіцыйнай вэрсіі у сувязі з пэнсійным узростам. Паводле неафіцыйнай – ягонае месяца абяцалі аднаму з работнікаў Менскага гарвыканкаму.

Кажуць, што загадчык Менскім гарадзкім камітэтам па ахове здароўя Віктар Радэнка папарасіў Ржэускага вызваліць месца для намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Алякандра Балкірава. Удзел у лёсе Балакірава нібыта прымаў нават сталічны галава Міхаіл Паўлаў. Ён адстойваў інтарэсы свайго падначаленага перад міністрам аховы здароўя Ўладзімерам Астапенкам. І як вынік – новае прызначэньне. Праўда, у мэдычных колах за Балакіравам замацавалася вельмі нядобрыя меркаваньні. Яго называюць не інакш як разбуральнік. Кажуць, што ў часы калі Балакіраў ачольваў Менскі гарадзкі скурвэндыспарнсэр, а затым санаторый “Беларусь” у Юрмале, справы ў гэтых мэдычных установах ішлі ня лепшым чынам. Няўжо зараз у адной зь лепшых лякарняў прыйдуць чорныя дні?

Пагаворваюць, што апетыт менскіх начальнікаў ад мэдыцыны разыграўся не на жарт. Ачоліць адну са сталічных лякарняў жадае і Сяргей Мельнік - на дадзены момант намесьнік старшыні Камітэту па ахове здароўя па эканамічных пытаньнях Менгарвыканкаму. Ягоныя погляды накіраваныя ў бок 6-й гарадзкой лякарні Менску.

Тры тыдні таму габінэт галоўнага доктара гэтай лякарні стаў пустым. Яго гаспадар Зьміцер Піневіч пайшоў на павышэньне. І не абы куды, а ў Камітэт дзяржкантролю курыраваць Упраўленьне кантролю за органамі аховы здароўя, сацыяльнай абароны й турызму. Зараз, напэўна, Піневіч будзе выкрываць сваіх калег ў нядбайным стаўленьні да працы, злоўжываньні службовым становішчам і нанясеньні ўрону дзяржаве.

Да слова, супрацоўнікі Дзяржкамкантролю знайшлі пагрэшнасьці ў працы галоўнага доктара 7-й гарадзкой лякарні Сяргея Рабенкова. Хлопцы з гэтай структуры на дадзены момант правяраюць працу 7-й лякарні і ўжо штосьці запратакаліравалі.

Невядомая будучыня галоўнага доктара 2-й клінічнай лякарні Менску Леаніда Трышыны, пра адстаўку якога кажуць ужо некалькі гадоў.

Ня выключана, што апошнія дні дапрацоўвае на сваёй пасадзе галоўны доктар яшчэ адной гарадзкой лякарні. Нядаўна ён адзначаў свой юбілей. У адной прыватнай размове прызнаўся, што яго таксама папрасілі пайсьці.

Кажуць, што гэтыя кадравыя зьмены ў кіраўніцтве сталічных лякарняў – толькі пачатак “вялікай чысткі”. Наперадзі яшчэ нямала звальненьняў і структурных перастрояў сталічных лякарняў, мэдычных навукова-дасьледчых інстытутаў і іншых мэдычных установаў.

Вельмі верагодна, што новыя кіраўнікі будуць працаваць ня горш за ранейшых. Але няўжо ўсе гэтыя гады сталічныя лякарні ўзначальвалі ня лепшыя спэцыялісты? Інакш як расцэньваць той факт, што некаторыя зь іх увайшлі ў сьпіс 100 лепшых мэдыкаў краіны і па асабістым распараджэньні Лукашэнкі павінны былі атрымоўваць штомесяцовую надбаўку да заробку ў памеры 30 мінімальных заробкаў?

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: