Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Гомельшкло” зьбіраецца распачаць спрэчку з наймальнікам 11:10, 25/02/2002
Яшчэ адна прафсаюзная арганізацыя – ААТ “Гомельшкло” -- вырашыла распачаць працоўную спрэчку з адміністрацыяй свайго прадпрыемства. Гэта ўжо трэцяе за апошні тыдзень рашэньне аб працоўнай спрэчцы з наймальнікам, якое ініцыіруецца прафсаюзамі. Аналягічныя рашэньні прынялі шахцёры салігорскага прадрыемства “Беларуськалій” і рэспубліканскі прафсаюз работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня.
Ва ўсіх выпадках ініцыятары спрэчак патрабуюць ад наймальнікаў захаваньня дамоваў і пагадненьняў, заключаных з прафсаюзамі, у тым ліку – выкананьня пунктаў аб безнаяўным пералічэньні прафсаюзных унёскаў. Згодна паведамленьню Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай, на якое спасылаецца БелаПАН, такое рашэньне прынятае на прафсаюзнай канфэрэнцыі гэтага гомельскага прадрыемства. Прычынай спрэчкі зьяўляецца спыненьне пералічэньня членскіх унёскаў па безнаяўнай сыстэме. Такім чынам, адміністрацыя ААТ выканала пастанову ўраду Беларусі ад 14 сьнежня 2001 году, але, разам з тым, парушыла дзейсную на прадпрыемстве калектыўную дамову.