Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗУБР пачаў збор подпісаў у абарону дзіцячай паліклінікі 11:13, 25/02/2002
Некалькі дзясяткаў актывістаў руху ЗУБР пачалі ў мінулыя выходныя збор подпісаў у абарону дзіцячай паліклінікі №4 сярод жыхароў пяці раёнаў Менску. Як вядома, улады зьбіраюцца адабраць у паліклінікі будынак і добраўпарадкаваць яго пад лякарню для чыноўнікаў высокага рангу, што выклікае пратэст бацькоў больш чым 10 тысячаў дзяцей – пацыентаў чацьвёртай паліклінікі, якія, згодна плянаў Упраўленьня справамі прэзыдэнта, павінны разьмяркоўвацца па іншых паліклініках гораду.
За апошнія дзесяць дзён зубры разьвешвалі па раёне ўлёткі з інфармацыяй аб гэтым канфлікце, раздавалі іх ля крамаў і на прыпынках грамадзкага транспарту (за што чацьвёра актывістаў руху былі нават затрыманыя міліцыяй). Зараз зубры маюць намер абыйсьці ў пяці раёнах Менску 390 дамоў, дзе пражываюць хворыя дзеці. Сабраныя пад петыцыяй пратэсту подпісы будуць агучаныя і перададзеныя ўладам з патрабаваньнем спыніць чынавенскі дэспатызм.
Калі ж улада зробіць выгляд, што нічога не адбываецца, ЗУБР мае намер зьвярнуць увагу на гэтую праблему сэрыяй акцый прастэту. Многія бацькі, чые дзеці лечацца ў 4-й паліклініцы, ужо выказалі сваю згоду на ўдзел у пікетах.