Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акадэмікаў адпраўляюць ў доўгачасовыя адпачынкі за свой кошт
11:14, 25/02/2002, "Народная воля"

Не ад добрага жыцьця. Бюджэтнае фінансаваньне на гэты год вылучана ў аб’ёме, які адпавядае ўзроўню акадэмічнага фінансаваньня 1995 году. Нацыянальная Акадэмія навук недаатрымала зараз суму, якая складае пяцімесяцовы заробак ўсіх навуковых супрацоўнікаў. А з таго, што выдаткавана, Мінфін забірае яшчэ пятнаццаць адсоткаў. На пытаньні кіраўнікоў акадэмічных арганізацыяў наваабраны прэзыдэнт Акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч разводзіць рукамі: дзяржава, маўляў, ня мае грошай. Кіраўніцтва Акадэміі навук знайшло дастаткова арыгінальны выхад з сытуацыі і вырашыла ўсіх “пайсьці” у адпачынак.

Не важна, што навуковы чалавек займаецца нейкімі сур’ёзнымі дасьледаваньнямі, здольнымі перавярнуць ня толькі беларускую, але і сусьветную навуку. Тушы гарэлку, выключай апарат, разьбівай пробкі, вылівай фізрастворы, сушы вёслы і без размоваў дуй у адпачынак! Напрыклад, у Інстытуце сацыялёгіі з 1 красавіка маюць намер адправіць у адпачынак без заробку амаль увесь асабісты склад.

У некаторых навуковых установах пайшлі па іншаму шляху: напрыклад, у Інстытуце геалягічных навук супрацоўнікам зьбіраюцца выплочваць ня сто адсоткаў заробку, а толькі семдзесят пяць. Такім чынам, аб’ём выплатаў скарачаецца й дэфіцыт бюджэту нібыта ліквідуецца. Але, дапусьцім, у наступным кварталі будзе чарговае падвышэньне мінімалкі. Праблема паўстае ізноўку. Як быць у такім выпадку? Да і наогул – навуковы супрацоўнік і так прыносіў дадому за месяц нейкія 150 тысячаў “зайчыкаў”, а зараз, уявіце сабе, атрымаў усяго 120 тысячаў. А дома – трое дзяцей, хворая жонка. Хоць у ваду кідайся!

Але што да гэтага ўладамаёмасным?

Акадэмічны правадыр Міхаіл Мясьніковіч, паводле нашай інфармацыі, у адпачынак не зьбіраецца. Як, зрэшты, і ягоныя набліжаныя. Некаторыя навукоўцы ў гэтай сувязі ціха абураюцца: маўляў, ці не прасьцей было б зрабіць наадварот: скараціць адміністрацыю Акадэміі, а людзям навукі даць свабодна ўздыхнуць?!

Беларускія акадэмікі - людзі дастаткова індыферэнтныя І нават калі асабіста іх смажаны певень клюне ў мяккія тканкі, яны ўцягваюць галаву ў плечы і замест таго каб гучна крычаць і пратэставаць, робяць выгляд, што атрымоўваюць задавальненьне. Акадэмікі ў сваёй большасьці інтэлігентна прамаўчалі, калі Лукашэнка прызначыў прэзыдэнтам Акадэміі навук Міхаіла Мясьніковіча, якому згодна з прафэсіяй бліжэй сантэхабсталяваньне, чым акадэмічная навука. Маўчаць і зараз.

Колькі гадоў таму ў Расеі з фінанасаваньнем навукі была амаль аналягічная сытуацыя. Але тады дзясяткі тысячаў кандыдатаў і дактароў навук выйшлі на вуліцы Масквы, і некалькі дзён мітынгавалі. У выніку расейскі ўрад вымушаны быў пайсьці на саступкі. Нашы акадэмікі на такое, хутчэй за ўсё, ня здольныя. Ва ўсялякім выпадку на сёньня ні пра якія акцыі прастэту размовы ня йдзе. Адстойваць свае правы на годнае жыцьцё ніхто не збьраецца. Аказваецца, можна заставацца, даруйце, люмпенам, маючы кандыдацкі ці доктарскі дыплём.

Вырашаючы праблему выплаты заробкаў, у Акадэміі навук праводзяць кадравыя чысткі: навукоўцаў сталі жорстка скарачаць. І гэта пры тым, што за апошнія дзесяць гадоў з Акадэміі сышла ледзь не палова навуковых супрацоўнікаў! Трэба меркаваць, што бліжэйшым часам ад асабістага складу Акадэміі навук застануцца толькі рожкі ды ножкі. Па сутнасьці, ідзе павольнае, але мэтанакіраванае разбурэньне акадэмічных структур, вымыцьцё навуковых кадраў. Хаця афіцыйныя ўлады гэты працэс называюць “рэфармаваньнем Акадэміі навук”.

Лукашэнка пры сьвятле тэлевізійных камер ірве на сабе кашулю і клянецца, што не аддасьць навуку на зьнявагу, што навука - галоўны дзяржаўны прыярытэт. Калі меркаваць па справах, а не па словах, навука – гэта мішэнь, у якую мэтадычна закідаюць ядавітыя стрэлы. І, падобна, беларускім акадэмікам вельмі хутка давядзецца ісьці прасіць міласьціну...

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: