Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская пракуратура ня мае права кантраляваць прыбыткі ад продажу зброі 11:17, 25/02/2002
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ з пракуратуры Беларусі на просьбу правесьці расьсьледаваньне ў сувязі з тым, што даходная частка бюджэту краіны ня мае інфармацыі аб паступленьнях ад гандлю зброяй. Як стала вядома Радыё Свабода, Пракурор Кандрусік ў сваім адказе паведаміў, што гэтыя пытаньні нібыта не ўваходзяць у кампэтэнцыю пракуратуры.