Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Захацеў расеец нейкага саюзу
11:11, 26/02/2002

Так званы саюз Расеі й Беларусі быў і застаецца паняцьцем абстрактным. У гэтым і здолеў пераканацца растовец Сяргей Кудрын, вымушаны судзіцца з растоўскай мытняй адносна афармленьня аўтамабілю, вывезенага зь Беларусі. Грамадзянка Беларусі, як прадавала ў Віцебску Кудрыну “Mercedes-Benz” уручыла яму дакумэнты, згодна якіх аўтамабіль быў аформлены ў мытных адносінах на тэрыторыі Беларусі. 20 чэрвеня 2000 году Кудрын зьвярнуўся ў растоўскую мытню з просьбай выдаць яму пашпарт на машыну й пасьведчаньне на ейны вываз, каб паставіць аўтамабіль на ўлік ў ГИБДД. Аднак супрацоўнікі мытні адмовіліся выдаць гэтыя дакумэнты без правядзеньня мытнага афармленьня.

У выніку, колькі не спрабаваў растовец даказаць, што на тэрыторыі Беларусі й Расеі дзейнічае адзіная эканамічная й мытная прастора, вынік быў нулявым. Давялося зьвяртацца ў суд.

Спачатку суд – і раённы, і абласны – сталі на бок аўтаўладальніка. Але прэзідуюм абласнога суда, куды з касацыйнай скаргай зьвярнуліся мытнікі, адмяніў рашэньне суда раённага і адправіў справу на перагляд. У красавіку 2001 году суд Пралетарскага раёну Растова-на Доне вынес новае рашэньне, дзе адмова мытні ў выдачы дакумэнтаў і патрабаваньне прайсьці мытнае афармленьне, прызнаныя правамернымі. Гэтую правамернасьць пацьвердзіла затым і калегія абласнога суда па грамадзянскіх справах.

Так што зараз для таго, каб паставіць “Mercedes-Benz” на ўлік у ГИБДД пакупніку, які паверыў палітыкам, давядзецца такі аплаціць выдаткі па мытным афармленьні.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: