 | ПАЛIТЫКА |  |

Справа супраць сына Чыгіра сфабрыкаваная 11:19, 27/02/2002

У сваім выступе ў судзе Ленінскага раёну гораду Менску, на працэсе па справе Аляксандра Чыгіра, Антона Яшына, Зьмітра Юцкевіча ў якасьці абаронцы свайго сына Юлія Чыгір заявіла аб тым, што справа супраць ейнага сына сфабрыкаваная. Юлія Чыгір нагадала, што справа супраць сына была распачатая напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. У сваім выступе ў паўтары гадзіны яна падрабязна распавяла аб дзеяньнях сьледчай групы, якія выходзілі, на яе думку, за рамкі закону. “Цалкам адсутнічаюць падставы верыць, што сьледзьва было аб’ектыўным”, -- зрабіла рэзюмэ Юлія Чыгір. 
Падрыхтоўку да выбараў улады пачалі з закону аб партыях 11:18, 27/02/2002

Да пачатку чарговай палітычнай кампаніі часу яшчэ дастаткова – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў павінны прайсьці ўвосень гэтага году. Аднак беларускія ўлады, кіруючыся, напэўна, прынцыпам, “рыхтуй сані ўлетку, а воз узімку”, ужо пачалі падрыхтоўку да будучай выбарчай кампаніі. На мінулым тыдні члены “парлямэнцкай” Сталай камісіі па правох чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ прынялі рашэньне аб тым, каб уключыць на павестку дня вясновай сэсіі законапраэкту аб папраўках у Закон “Аб палітычных партыях”. 
У Горадні рыхтуецца забастоўка працоўных 11:17, 27/02/2002

Рабочыя прадпрыемства “Гроднотекстиль” высунулі ўльтыматум кіраўніцтву свайго прадпрыемства. Падпісалі ўльтыматум генэральнаму дырэктару Віталю Быкаву 154 рабочых. Яны запатрабавалі, каб 27 лютага ім выплацілі заробак за сьнежань і студзень. За сьнежань зь імі разьлічыліся. За студзень грошы пачалі выплочваць толькі сёньня. Але ў бугальтэрыі паведамілі, што выдаць студзеньскія заробкі цалкам пакуль немагчыма. Рабочыя папярэдзілі, што ў такім выпадку правядуць 11 сакавіка папераджальную забастоўку, паведамляе Радыё Свабода.
Падаткавыя органы маюць намер змагацца з заробкам “у капэртах” 11:16, 27/02/2002

Падаткавыя органы Беларусі маюць намер змагацца з фактамі выплаты заробку “у капэртах”, заявіў намесьнік міністра па падатках й зборах Аляксандар Дарашэнка. Асноўная мэта – прыватныя прадпрыемствы, бо на дзяржаўных прадпрыемствах “дастаткова добры ўлік й добры кантроль”, дічыць Дарашэнка. “ У асноўным гэта суб’екты гаспадараньня недзяржаўнай формы ўласнасьці, як прадпрымальнікі без утварэньня юрыдычнай асобы, так і юрыдычныя асобы, якія маюць роныя формы ўласнасьці, акрамя дзяржаўнай”, -- падкрэсьліў Дарашэнка. 
Юшчанка ня выключае магчымасьці фальсыфікацыі выбараў 11:15, 27/02/2002

Лідэр выбарчага блёку”НашаЎкраіна” Віктар Юшчанка ня выключае магчымасьці фальсыфікацыі вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Пра гэта ён заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Луганску, адказваючы на пытаньні журналістаў, датычныя заявы лідэра СДПУ (А) Віктара Мядзьведчука аб немагчымасьці фальсыфікацыі на выбарах-2002. 
У Кіеве разгромлены моладзевы выбарчы штаб блёку Цімашэнкі 11:14, 27/02/2002

Уначы з 26 на 27 лютага быў разгромлены моладзевы выбарчы штаб Блёку Юліі Цімашэнкі ў Кіеве, а аргтэхніка зьнічтожаная. Пра гэта УНИАН паведаміў кіраўнік штабу блёку Аляксандар Турчынаў. Акрамя таго, паводле словаў Тупчынава, 26 лютага ў кватэры намесьніка кіраўніка штабу Яраслава Фядарчука невядомыя выламілі ўваходныя дзьверы й правялі дагляд асабістых рэчаў, падобны на несанкцыянаваны вобшук і пагром. Паводле словаў Турчынава, відавочным зьяўляецца тое, што невядомых цікавілі дакумэнты, зьвязаныя з прафэсыйнай дзейнасьцю Фядарчука. 
У тройцы лідэраў – “НАША УКРАЇНА”, КПУ й блёк Цімашэнкі 11:13, 27/02/2002, Корреспондент.net

Цэнтар палітычнага аналізу й касультацыі пры часопісе “Політична думка” агучыў вынікі апытаньня адснона электаральных настроеў у грамадзтве. Пасьля апытаньня 30 тысячаў рэспандэнтаў, сацыёлягі атрымалі вынікі, згодна якіх лідэрамі рэйтынгаў на сёньня зьяўляюцца “Наша Ўкраіна”, КПУ і блёк Юліі Цімашэнкі. У агуле, згодна апытаньням, у парлямэнт трапіла б 7 партыяў і блёкаў. 
Лёккая прамысловасьць легла канчаткова 11:12, 27/02/2002

Крытычная сытуацыя на прадпрыемствах лёккай прамысловасьці Гомельскай вобласьці абмяркоўвалася на сумеснай нарадзе гомельскага аблвыканкаму й рэспубліканскага канцэрну “Беллегпрам”, якое адбылося 26 лютага ў Гомлі. На нарадзе ўдзел прымалі старшыня аблвыканкаму Аляксандар Якабсан і першы віцэ-прэзыдэнт канцэрну Ўладзімер Астроўскі, а таксама кіраўнікі ўсіх прадпрыемстваў лёккай прамысловасьці рэгіёну. Як заявіў Якабсан, перадае БелаПАН, сытуацыя ў лёккай прамысловасьці настолькі цяжкая, што ён нават аддае ёй прыярытэт перад пасяўной кампаніяй. Прадпрыемствы галіны не выконваюць ніводны даведзены ім паказчык эканамічнага разьвіцьця. 
Маслатлушчавая галіна ў жахлівым стане 11:11, 27/02/2002

Нарада па праблемах маслатлушчавай галіны рэспублікі адбылася ў аўторак, 26 лютага, з удзелам віцэ-прэм’ера Аляксандра Папкова. Сытуацыя тут больш чым сумная. Напрклад, яшчэ паводле дадзеных на 1 лістапада 2001 году, агульная пазыка чатырох прадпрыемстваў гэтай галіны складаў 32225 млн рублёў. (Гомельскі тлушчавы камбінат — 18365 млн рублёў, Віцебскі маслаэкстракцыйны завод — 7602 млн рублёў, Менскі маргарынавы завод — 5877 млн рублёў, Бабруйскі завод алею — 381 млн рублёў). 
Літва зноў спрабуе прадаць беларускія пазыкі 11:10, 27/02/2002, www.baltenergy.com

Літоўская энэргетычная кампанія “Летувос Энэргія” ў чарговы раз аб’явіла конкурс па продажы беларускай энэргетычнай пазыкі. Яна ўтварылася ў 1998-1999 гадах. Агульны аб’ём рэшты пазыкі, вынесенай на продаж сёлета, складае каля 31 мільёна даляраў. 
Украіна абараняецца ад расейскіх і беларускіх мігрантаў 11:09, 27/02/2002

Звыш двух трацін незаконных мігрантаў прыбываюць ва Ўкраіну з тэрыторыі Расеі й Беларусі. Каб супрацьдзейнічаць гэтаму нежаданаму патоку замежных грамадзян на украінска-расейскай і ўкраінска-беларускай дзяржаўнай мяжы ствараецца пояс абароны. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Адэсе паведаміў начальнік галоўнага штабу Памежных войскаў Украіны генэрал-палкоўнік Павал Шышолін. 
Вальтэр Швімэр: Рада Эўропы пільна сочыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі 11:08, 27/02/2002

Генэральны Сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр даслаў адказ на ліст, адпраўлены яму ў студзені жонкамі рэпрэсаваных беларускіх апазыцыянэраў - Людмілай Карпенкай, Вольгай Захаранкай, Зінаідай Ганчар, Ірыный Красоўскай, Тацянай Клімавай і Сьвятланай Завадзкай. Прыводзім тэкст ліста Вальтэра Швімэра цалкам: 
Перапынак у шклоўскім “Маскі-шоў” 11:07, 27/02/2002

Слушание по делу об оскорблении чести и достоинства Александра Лукашенко Слуханьні па справе ў абразе гонару й годнасьці Аляксандра Лукашэнкі працягвалася 26 лютага ў Шклоўскім раённым судзе. У якасьці абвінавачаных выступаюць пяць мясцовых актывістаў руху ЗУБР, якія апранулі маскі з вусамі й правялі перадвыбарчы пэрфоманс у вёсцы Гарадзец, дзе каліцьсі дырэктарам саўгасу працаваў Аляксандар Лукашэнка. Чарговае паседжаньне суда пачалося з замены адваката абвінавачаных – адваката Магілёўскага праваабарончага цэнтру Валеры Лабузава замянілі на свайго сталічнага калегу. Прадстаўнік руху ЗУБР паведаміў, што новы адвакат шклоўскіх актывістаў Супелка мае досьвед у такога кшталту працэсах. 
Памочніца пракурора Менскага раёну катавала свайго маленькага сына 11:06, 27/02/2002

Адміністрацыя Маскоўскага раёну сталіцы вырашыла хадайнічаць перад судом ў справе пазбаўленьня бацькоўскіх павоў памочнцы пракурора Менскага раёну Тамары Князевай. Факт зьбіцьця ейнага 10-гадовага прыёмнага сына Мікіты Князева юрысты прызнаюць за катаваньне. 
Малдоўскія апазыцыянэры дасягнулі свайго 11:05, 27/02/2002

Кіраўніцтва нацыянальнай тэлевізіі Малдовы пагадзілася даць этыр журналістам тэлеканалу, якія далучыліся да акцыі апазыцыі ў Кішынёве. У аўторак яны патлумачылі, што на тэлевізіі ўведзеная цэнзура й пачалі забастоўку пратэсту. Зараз згодна папярэдняй дамоўленасьці, штодзённа ў этыры дзяржаўнае кампаніі “Тэлерадыё-Малдова” будуць трансьлявацца аб’ектыўныя рэпартажы зь месца правядзеньня акцыі пратэсту, перадае “Интерфакс”. 
У Наваполацку адбудзецца акцыя пратэсту 11:04, 27/02/2002

Незалежны прафсаюз вытворчага аб’яднаньня “Палімір” атрымаў дазвол на правядзеньне 27 лютага гарадзкога мітынгу. Акцыю падтрымае незалежны прафсаюз прыватных прадпрымальнікаў Наваполацку. У ёй будуць прымаць удзел і актывісты мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Паводле словаў арганізатараў мітынгу, акцыя праводзіцца ў гонар пратэсту зьніжэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва й уціску ўлады правоў прафсаюзаў і працоўных. Прафсаюзы зьвярнуліся да жыхароў Наваполацку з просьбай падтрымаць пратэст і патрабаваць таксама ад мясцовай улады вырашыць праблему міні-рынкаў і ўплаты падаткаў з улікам магчымасьцяў і патрэбаў гараджан. 
“Нафтан” і “Палімір” рыхтуюцца да акцыянаваньня 11:03, 27/02/2002

Калектывы двух буйнейшых прадпрыемстваў нафтахіміі РУА “Нафтан” і РУП “Палімір” у лютым на сваіх канфэрэнцыях прынялі рашэньне аб акцыянаваньні. Абодва прадпрыемствы маюць вострую патрэбу ў рэканструкцыі й мадэрнізацыі вытворчасьці. Толькі мадэрнізацыя установак “Нафтану” абыйдзецца ў 246 млн.даляраў. Акрамя таго, плянуецца “ажывіць” устаноўку АТ-8, якая з-за недахопу сыравіны ўжо прастойвае больш за 10 гадоў. З аналягічнымі патрэбамі сутыкаецца і “Палімір”. Склады аб’яднаньня заваленыя гатовай прадукцыяй. Яна неканкурэнтназдольная. Каб зьменшыць выдаткі на вытворчасьць прадукцыі й павысіць ейную якасьць, таксама абыйсьціся без мадэрнізацыі вытворчасьці, прадпрыемствы губляюць рынкі збыту. І вярнуцца на іх будзе няпроста. “Нафтан” ужо выцясьнілі з Украіны. 
“Хімвалакно” прыступіла да ільготнага продажу акцыяў 11:02, 27/02/2002

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Хімвалакно” пачало ільготны продаж акцыяў. Продаж ажыцьцяўляўся ў сувязі з пераўтварэньнем яго ў ААТ. Як адзначылі на “Хімвалакно”, доля акцыяў, якія належаць работнікам прадпрыемстваў, будзе залежыць ад попыту на іх, перадае ІА “ЭКОПРЕСС”. Нагадаем, што акцыянаваньне магілёўскага “Хімвалакно” ажыцьцяўляецца ў рамках разьдзяржаўліваньня шэрагу буйных прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце й хіміі. У лік першых зь іх уваходзяць таксама ВА “Нафтан”, ВА "Палімір", ДВА “Азот”, БШК "Белшына", СВА "Хімвалакно". 
БМЗ эканоміць на сваіх работніках 11:01, 27/02/2002

Беларускі металюргічны завод скарачае выдаткі на сацыяльную падтрымку сваіх работнікаў. Рашэньне аб гэтым кіраўніцтва прадпрыемства прыняла ў сувязі са складаным эканамічным становішчам заводу. Вырашана цалкам спыніць фінансаваньне капітальнага будаўніцтва. Выключаныя таксама даплаты на аздараўленьне работнікам, якія сыходзяць у чарговы адпачынак; штомесяцовы дадатак тым, хто стаіць на чарзе на атрыманьне кватэры й здымае жыльлё; аказаньне аднаразовай дапамогі работніку ў выпадку сьмерці члена ягонай сям’і й сям’і памерлага работніка, а таксама звольненым ў запас вайскоўцам, якія працавалі на заводзе да прызыву ў армію. 
|  |
|